Вэлінгтан
| Вэлінгтан маары: Te Whanga-nui-a-Tara па-ангельску: Wellington | |
| Населены пункт | |
| Краіна | |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1839 |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 0 ± 1 м |
| Часавы пас | UTC+12 |
| Каардынаты | 41°17′20″ пд. ш. 174°46′38″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Этнахаронімы | Wellingtonien[3], Wellingtonian і Wellingtonienne[4] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 04 |
| Паштовы індэкс | 5010, 5011, 5012, 5013, 5014, 5016, 5018, 5019, 5022, 5024, 5026, 5028, 6011, 6012, 6021, 6022, 6023, 6035 і 6037 |
| Сайт | wellingtonnz.com |
| Вэлінгтан на мапе Новай Зэляндыі Вэлінгтан | |
Вэлінгтан, Ўэлінґтан (па-ангельску: Wellington) — сталіца Новай Зэляндыі. Насельніцтва складае 209 тысяч чалавек (2025). Горад месьціцца на паўднёва-заходнім ускрайку Паўночнага вострава, паміж пратокай Кука і хрыбтом Рэмутака. Гэта трэцяе паводле велічыні места ў Новай Зэляндыі і другое на востраве. Уважаецца за самую паўднёвую сталіцу сувэрэннай дзяржавы ў сьвеце[5]. Вэлінгтан мае мерны марскі клімат і ёсьць самым ветраным горадам у сьвеце паводле сярэдняй хуткасьці ветру[6]. Вусная традыцыя маоры распавядае, што мітычны правадыр Купэ выявіў і дасьледаваў гэты рэгіён прыкладна ў X стагодзьдзі. Першапачаткова ён быў заселены маоры з племяні іві. Разбурэньні падчас мушкетных войнаў прывялі да таго, што яны былі заваяваны іншымі прадстаўнікамі маоры ў пачатку XIX стагодзьдзя[7] .
Сучасны плян Вэлінгтану быў распрацаваны капітанам Ўільямам Мэйнам Сьмітам, то бок першым генэральным інспэктарам Навазэляндзкай кампаніі Эдўарда Ўэйкфілда, у 1840 годзе. Сьмітавы плян улучаў рэалізацыю шэрагу ўзаемапавязаных гіпадамавых сыстэмаў, якія ахоплівалі прылеглыя даліны і ніжнія схілы пагоркаў[8], але без фактычнага ўліку рэльефу мясцовасьці. Горад уважаецца за сталіцу краю з 1865 году, але ягоны статус ня вызначаны ў заканадаўстве, але ўсталяваны адпаведнай канвэнцыяй. У горадзе засядаюць урад, парлямэнт, вярхоўны суд ды большая частка дзяржаўных службаў краіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ Subnational population component changes and median age (RC, TA), at 30 June 2018-2023 (анг.) — Statistics New Zealand.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ Guinness World Records 2009. — London, United Kingdom: Guinness World Records Ltd, 2008. — ISBN 978-1-904994-36-7
- ↑ Karl Mathiesen. Where is the world's windiest city? Spoiler alert: it's not Chicago // The Guardian, 15.10.2015 г. Архіўная копія ад 12.07.2016 г.
- ↑ Waitangi Tribunal, Te Whanganui a Tara me ona takiwa : report on the Wellington District.. — Wellington, N.Z.: Legislation Direct. — ISBN 186956264X
- ↑ Schrader, Ben (26.03.2015) City planning – Early settlement planning. Te Ara: The Encyclopedia of New Zealand. Архіўная копія ад 23.09.2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||||