Паўднёвая Тарава
Паўднёвая Тарава | |
Краіна: | Кірыбаці |
Плошча: | 15,76 км² |
Вышыня: | 3 м н. у. м. |
Насельніцтва (2010) | |
колькасьць: | 50 182 чал. |
шчыльнасьць: | 3184,14 чал./км² |
Геаграфічныя каардынаты: | 1°20′0″ пн. ш. 172°58′0″ у. д. / 1.33333° пн. ш. 172.96667° у. д.Каардынаты: 1°20′0″ пн. ш. 172°58′0″ у. д. / 1.33333° пн. ш. 172.96667° у. д. |
Паўднёвая Тарава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Паўднёвая Тарава — сталіца Кірыбаці, знаходзіцца на атоле Тарава. Насельніцтва налічвае каля 40 тыс. чалавек, плошча каля 15,5 км².
Горад разьмяшчаецца на чатырох прылягаючых выспах, на якіх разьмяшчаюцца дзяржаўныя ўстановы: Бэція, Баірыкі, Банрыкі і Бікенібэў.
У Бэція, на самай паўднёвай высьпе, знаходзіцца марскі порт, галоўная электрастанцыя, некалькі дзяржаўных установаў, марскі інстытут і некалькі камэрцыйных установаў.
На высьпе Баірыкі, які знаходзіцца ў трох кілямэтрах ад Бэція, знаходзяцца асноўныя дзяржаўныя ўстановы краіны (рэзыдэнцыя прэзыдэнта, парлямэнт, некалькі міністэрстваў, Нацыянальны Суд Кірыбаці, пошта, цэнтральныя офісы тэлекамунікацыйных установаў і гарадзкі рынак.
На Банрыкі знаходзіцца самая вялікая гасьцініца Паўднёвай Таравы, міністэрства адукацыі, нацыянальная бальніца.
На высьпе Бікенібэў знаходзіцца аэрапорт, міністэрства прыродных рэсурсаў.
Усе выспы злучаныя шматлікімі дамбамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёвая Тарава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|