Перайсьці да зьместу

Апія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апія
Населены пункт
Краіна Самоа
Акруга Туамасага
Першыя згадкі 1837
Дата заснаваньня 1850
Геаграфія
Плошча 60 км²
Вышыня НУМ 2 м
Часавы пас
Каардынаты 13°50′ пд. ш. 171°46′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 36 735 чал. (2011)
Афіцыйная мова ангельская і самаанская мова[d]
Этнахаронімы Apien[1] і Apienne[2]
Апія на мапе Самоа
Апія
Апія
Апія

Апія (па-ангельску: Apia) — сталіца і адзіны горад Самоа. Знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы выспы Ўполу, зьяўляецца самым вялікім портам Самоа. Колькасьць жыхароў налічвае 38 800 чалавек.

Горад знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы выспы Ўполу. Тут пануе трапічны сьпякотны і вільготны клімат, з частымі ўраганнымі вятрамі. Тэмпэратура на працягу году вагаецца ад +24 °C да +27 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае каля 3000 мм.

Колькасьць насельніцтва гораду прыкладна 39 тыс. чалавек. Асноўнай этнічнай групай гораду зьяўляюцца самаанцы (93%), астатнюю частку складаюць эўрапейцы і палінэзійцы. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца самаанская і ангельская. Прыкладна 50% насельніцтва складаюць пратэстанты, 45% — каталікі.

Апія — першае паселішча заснаванае эўрапейцамі, менавіта ангельскімі місіянэрамі, на астравах Самоа. Датай заснаваньня лічыцца 1837 год. У 1900 годзе ўвесь архіпэляг быў падзелены паміж ЗША і Нямеччынай, Апія перайшоў пад кантроль Нямеччыны. У 1914 годзе ў горадзе высадзіліся войскі Новай Зэляндыі, і хутка Апія стаў адміністрацыйным цэнтрам навазэляндзкай падмандатнай тэрыторыі «Заходняе Самоа». 1 студзеня 1962 году Заходняе Самоа атрымала незалежнасьць, а Апія стала яго сталіцай.

  1. https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf