Трапічны лес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Трапічны леслес, разьмешчаны ў субтрапічным, трапічным, экватарыяльным і субэкватарыяльным паясах паміж 25° з. ш. і 30° п. ш. У залежнасьці ад ступені ўвільгатненьня, выяўленасьці і працягласьці сухога сэзону адрозьніваюць:

  • Вільготныя трапічныя лясы: характарызуюцца празьмерным выпадзеньнем ападкаў, вялікай колькасьцю сталых (у супрацьлегласьць мігравальным) відаў жывёл і велізарнай біяразнастайнасьцю флёры і фаўны.
  • Сухатрапічны лістападны лес;
  • Сухатрапічны паўлістападны лес;
  • Мусонны лес;
  • Мангры, або мангравы лес — сундарбан;
  • Туманныя лясы.