Ханіяра
| Ханіяра | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Саламонавы астравы | ||
|---|---|---|---|
| Правінцыя | Гўадалканал | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Q134087069?[1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 22 км² | ||
| Вышыня НУМ | 29 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 9°26′ пд. ш. 159°57′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 84 520 чал. (2017) | ||
| Этнахаронімы | Honiaraise[2] і Honiarais[3] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 677 | ||
| Ханіяра на мапе Саламонавых выспаў Ханіяра | |||
Ханіяра (па-ангельску: Honiara) — сталіца Саламонавых астравоў, адначасова зьяўляецца сталіцай правінцыі Гўадалканал. Колькасьць насельніцтва складае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавы астравы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.
Ханіяра зьяўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзьбярэжжы вострава Гўадалканал, на якім акрамя шырокай узьбярэжнай нізіны, знаходзіцца самы высокі пункт Саламонавых астравоў — гара Маракамбуру (2330 м).
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Тэмпэратура на працягу году амаль не зьмяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Сьпякотны і вільготны сэзон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых астравах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор’е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-ўсходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.
Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з мэлянэзійцаў. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце ангельскай мовы.
| ||||||||||
- ↑ https://indepthsolomons.com.sb/china-will-be-honiara-city-councils-partner-of-choice-says-re-elected-mayor-eddie-siapu/
- ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf