Палеарктыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палеарктычны біягеаграфічны рэгіён на мапе сьвету

Палеа́рктыка — біягеаграфічны рэгіён, які ўключае Эўропу, Азію на поўнач ад Гімалаяў і без Арабійскага паўвостраву, а таксама паўночную Афрыку да паўднёвай мяжы Сахары. Да яго адносяцца і выспы, разьмешчаныя блізу пазначаных частак мацярыкоў. Палеарктычны рэгіён зьявіўся ў эпоху палеагену, калі ў ім разьвіліся новыя формы расьлін і жывёл. Палеарктыка ўтварае разам з Неарктыкай (Паўночная Амэрыка да Мэксыкі і Грэнляндыя) біягеаграфічны рэгіён Галарктыку, які ахоплівае амаль усё паўночнае паўшар’е.