Ішкальдзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 00:56, 20 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ішкальдзь
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Петкавіцкі
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225365
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′06″ пн. ш. 26°21′52″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.36444° у. д. / 53.335; 26.36444Каардынаты: 53°20′06″ пн. ш. 26°21′52″ у. д. / 53.335° пн. ш. 26.36444° у. д. / 53.335; 26.36444
Ішкальдзь на мапе Беларусі
Ішкальдзь
Ішкальдзь
Ішкальдзь
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ішкальдзь — вёска ў Беларусі, каля ракі Вуша. Уваходзіць у склад Петкавіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 323 чал. (1998). Знаходзіцца за 40 км ад Баранавічаў, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Хвоева; каля шашы Берасьце — Менск.

Ішкальдзь — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся адзін з найбольш старажытных касьцёлаў на Літве.

Гісторыя

Упершыню Ішкальдзь згадваецца ў 1-й пал. XV ст. як маёнтак у Наваградзкім павеце, уладаньне Неміровічаў. У 1449 смаленскі намесьнік М. Неміровіч заснаваў тут касьцёл. У 1472 зь ягонай фундацыі збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. М. Неміровіч запісаў маёнтак сваёй жонцы Альжбеце, па сьмерці якой гэты двор мусіў перайсьці пад юрысдыкцыю Віленскага біскупства.

Касьцёл. Напалеон Орда, 1876

У 1502 і 1506 Ішкальдзь пацярпела ад набегаў крымскіх татараў. Станам на 1579 паселішча мела статус мястэчка і знаходзілася ў валоданьні Кацярыны Тэньчынскай, тут было 82 сядзібы, 2 карчмы. На 1598 — рынак, 2 вуліцы, 69 двароў, уласнасьць К. Радзівіла Перуна. Пазьней мясьціна знаходзілася ў валоданьні Ільлінічаў, Радзівілаў, Вітгенштэйнаў. Станам на 1755 — 89 двароў, на 1787 — 100 двароў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ішкальдзь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзейскай воласьці Наваградзкага павету. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) у 1868 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. Праваслаўны прыход налічваў каля 2 тысячаў прыхаджанаў, сярод якіх пісьменныя складалі толькі 4% (1879). У 1-й палове 1880-х у мястэчку было 108 двароў. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 120 двароў, дзейнічала царква, працавалі магазын, крама і карчма, рэгулярна праводзіўся 1 кірмаш. У пач. XX ст. — 143 двары. Сумежна зь мястэчкам знаходзіўся засьценак Новая Ішкальдзь (4 двары).

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Ішкальдзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Паланэчкаўскай гміне Баранавіцкага павету. У гэты час тут было 136 дамоў; каля мястэчка існавала вёска Ішкальдзь (13 дамоў). Станам на 1923 — 136 двароў.

У 1939 Ішкальдзь увайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету (існаваў да 16 ліпеня 1954). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1994 тут было 154 двары, на 1 студзеня 1998 — 138 двароў.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1830 — 276 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 272[1]; 1884 — 740 чал.; 1897 — 628 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 — 600 чал. у мястэчку Ішкальдзь і 10 чал. у засьценку Новая Ішкальдзь; 1921 — 691 чал. у мястэчку Ішкальдзь і 62 чал. у вёсцы Ішкальдзь; 1994 — 350 чал.[2]; 1 студзеня 1998 — 323 чал.[3]

Інфраструктура

У Ішкальдзі працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, сельскі клюб.

Турыстычная інфармацыя

Касьцёл. Э. Паўловіч, 1848

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  2. ^ Валеры Шаблюк. Ішкалдзь // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 511.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2000.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ішкальдзьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў