Навазыбкаў
Навазыбкаў лац. Navazybkaŭ | |||||
Возера Карна | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1701 | ||||
Горад з: | 1809 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская | ||||
Раён: | Навазыбкаўскі | ||||
Плошча: | 31,4 км² | ||||
Вышыня: | 160 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 41 932 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1335,41 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 48343 | ||||
Паштовы індэкс: | 243020 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′0″ пн. ш. 31°56′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 31.93333° у. д.Каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 31°56′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 31.93333° у. д. | ||||
Навазыбкаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.zibkoe.ru/ |
Навазы́бкаў — места ў Расеі, на рацэ Карне. Адміністрацыйны цэнтар Навазыбкаўскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 40 632 чалавекі. Знаходзіцца за 207 км на паўднёвы захад ад Бранску.
Навазыбкаў — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе меркаваньне, што слабада Зыбкая, або Зыпкаў, існавала ўжо ў 1686 годзе. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яе зьмяшчаецца ўва ўнівэрсале палкоўніка Старадубскага палку Міхала Міклашэўскага і датуецца 12 верасьня 1701 году. Асноўную частку першапасяленцаў слабады складалі стараверы, уцекачы з цэнтральных рэгіёнаў Расеі, што ратаваліся ад перасьледу ўладаў. За практычна ўсю гісторыю места стараверы гралі значную ролю ў жыцьці і разьвіцьці Навазыбкава і складалі прыкметную дзель ягонага насельніцтва. Асноўнай дзейнасьцю слабадзянаў у XVII — першай палове XVIII стагодзьдзяў была перапрацоўка прадуктаў сельскай гаспадаркі (вытворчасьць пяньковых лінаў, канаплянага масла, мылаварэньне, выраб скураў), дробнарамесная вытворчасьць (драўляныя абцугі, санкі, дугі), а таксама гандаль.
30 студзеня 1809 году Навазыбкаў атрымаў статус павятовага места, што дало прыкметны штуршок да яго далейшага разьвіцьця, як у пляне станаўленьня прамысловай вытворчасьці, так і ў пашырэньні гандлю. 1 красавіка 1858 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі залаты слуп у суправаджэньні чатырох залатых манэт»[1]. На 1895 год у Навазыбкаве было 119 мураваных і 1692 драўляныя будынкі, працавалі 165 крамаў, 9 гатэляў і 30 заводаў, штогод праводзілася 4 кірмашы.
Мовазнаўца Антон Палявы засьведчыў наступную інфармацыю пра жыхароў Навазыбкаўскага павету[2][3][4]:
«Калі б вы папыталіся ў селака Навазыбкаўскага павету, прыкладам, гэтак: „Хто вы такія? да якое нацыі належыце?“ — то пачулі б такі адказ: „Хто мы?! Мы руськія“ [г.зн. праваслаўныя — заўвага Яна Станкевіча]. Калі вы далей папытаецеся: „Якія „руськія“? — велікарусы, ці што?“ дык узноў пачуеце адказ: „Ды не, якія мы там велікарусы? Не, мы не маскалі“. „Ды хто ж вы тады, украінцы?“ „Не, і не ўкраінцы!“ „Ды хто ж, наапошку: не маскалі, не ўкраінцы, а хто ж?“ І вось… скажуць вам: „Мы літва, ліцьвіны“» | ||
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Навазыбкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну[5] (паводле іншых зьвестак[6], Навазыбкаў не ўваходзіў у склад БССР). Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні (з 1926 году ў Бранскай губэрні, з 1929 году ў Заходняй вобласьці, у 1938—1944 гадох у Арлоўскай вобласьці).
26 красавіка 1986 году ў выніку катастрофы на ЧАЭС Навазыбкаў апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджваньня з радыяцыяй звыш 17 кюры на км². Да нашага часу захаваліся тутэйшыя гаворкі беларускае — у выглядзе трасянкі і асобных уласьцівасьцяў беларускага акцэнту: дзеканьня, цеканьня, цьвёрдых «р» і «ч», гука «ў» пасьля галосных замест «в».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 8602 чал.[7]; 1895 год — 14 936 чал. (7321 муж. і 7615 жан.)[8]
- XIX стагодзьдзе: 1939 год — 24,5 тыс. чал.; 1959 год — 25,9 тыс. чал.; 1974 год — 39 тыс. чал.[9]; 1992 год — 42,4 тыс. чал.[10]; 1998 год — 43,3 тыс. чал.[11]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 42,7 тыс. чал.; 2008 год — 42 178 чал.; 2016 год — 40 632 чал.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сыстэме адукацыі места функцыянуюць 13 дашкольных адукацыйных установаў, 9 агульнаадукацыйных школаў, 2 установы пачатковай прафэсійнай адукацыі, 3 установы сярэдняй прафэсійнай адукацыі, 1 установа вышэйшай прафэсійнай адукацыі (філія Бранскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя акадэміка І. Пятроўскага, адкрылася ў 1995 годзе), а таксама некалькі ўстановаў для дзяцей з адмысловымі запатрабаваньнямі, улучна з карэкцыйнай школаю-інтэрнатам.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы станкабудаўнічай і інструмэнтальнай прамысловасьці.
- ААТ «Навазыбкаўскі станкабудаўнічы завод»
- ААТ «Навазыбкаўская кравецкая фабрыка»
- ААТ «Навазыбкаўская кравецка-трыкатажная фабрыка імя 8 сакавіка»
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Навазыбкаву курсуюць аўтобусы па 7 маршрутах. Прымескі рух арганізаваны па 25 маршрутах. Дзее рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь местамі Бранск, Гомель.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Банк (1902)
- Вучэльня сельскагаспадарчая тэхнічная (1887—1889)
- Гімназія жаночая (1883)
- Жылы дом (канец XIX ст.)
- Камяніца купца Пэўзнэра (1884)
- Камяніца мяшчаніна Пешахонава (1882)
- Камяніца, былых уласьнікаў запалкавай фабрыкі, Воўкавых (1904)
- Камяніца гандляроў братоў Абросімавых (1896)
- Хата пасяленцаў-старавераў (пачатак XVIII ст.)
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (да 1871)
- Царква Раства Багародзіцы ў Людкаве (1754)
- Царква саборная Сьвятога Міхала Арханёла (1867—1898)
- Царква Сьвятога Мікалая (1782)
- Царква Сьвятога Спаса (1789—1795)
- Царква Сьвятога Спаса (1911—1914; стараверская)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Раства Хрыстова (да 1818)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Царква Раства Багародзіцы ў Людкаве
-
Царква Сьвятога Мікаля
-
Царква Сьвятога Міхала
-
Царква Сьвятога Спаса (стараверская)
-
Возера Зыбкае вясной
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расьціслаў Аляксееў (1916—1980) — суднабудаўнік
- Давыд Драгунскі (1910—1992) — двойчы герой Савецкага Саюзу, генэрал-палкоўнік
- Павал Растаргуеў (1881—1959) — беларускі і расейскі мовазнаўца і пэдагог
- Рыгор Рашаль (1899—1983) — савецкі рэжысэр
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- у 1926—1927 гадох у Навазыбкаве адбываў армейскую службу беларускі паэт і перакладчык Уладзімер Хадыка
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 203.
- ^ Полевой А. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии. — Менск, 1926. С. 3—4.
- ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. — New Jersey, 1978. С. 36.
- ^ Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 1. — Менск: «Беларуская навука», 2008. С. 84.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002. С. 194.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ Krzywicki J. Nowozybkow // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 292.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Энциклопедический словарь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, № 2, 2001. (Народны нумар)
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навазыбкаў , Radzima.org
- Алег Трусаў. Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі, Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007 г.
|
|