Марока
Марока المملكة المغربية Al-Mamlaka al-Maghribiyya Tagldit n Lmeghrib Royaume du Maroc | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Allāh, al Waţan, al Malik» («Бог, Нацыя, кароль») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Hymne Chérifien» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Рабат | ||||
Найбуйнейшы горад | Касаблянка | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Мухамад VI Абас эль-Фасі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
58-е месца ў сьвеце 446 550 км² 0,056 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
38-е месца ў сьвеце 35 000 000 71,6/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
58 месца ў сьвеце $151,4 млрд $4800 | ||||
Валюта | Мараканскі дырхам (MAD) | ||||
Часавы пас • улетку |
WET (UTC+0) WEST (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі — ад Гішпаніі |
2 сакавіка 1956 7 красавіка 1956 | ||||
Аўтамабільны знак | MA | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ma | ||||
Тэлефонны код | +212 | ||||
Маро́ка, Каралеўства Марока (па-арабску: المملكة المغربية) — краіна ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе з Альжырам (на ўсходзе), Заходняй Сахарай (на поўдні), гішпанскімі анклявамі ў Афрыцы (Сэўта і Мэлілья) на поўначы.
Даўжыня межаў складае 2017,9 км, зь іх з Альжырам — 1559 км, Заходняй Сахарай — 443 км, гішпанскія анклявы: Сэўта — 6,3 км, Мэлілья — 9,6 км. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1835 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя Марока заселена качуючымі бэрбэрскімі плямёнамі. Першая маўрытанская дзяржава на тэрыторыі Марока зьявілася ў IV стагодзьдзі. Пасьля зруйнаваньня Картагену рымлянамі тэрыторыя Марока стала рымскай правінцыяй на некалькі стагодзьдзяў. Потым, на некаторы час гэта тэрыторыя трапіла пад уладу Бізантыі. Пасьля была заваяваная арабамі.
У XIX стагодзьдзі тэрыторыя Марока стала плошчай для спробаў калянізацыі Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны. У выніку пагадненьня ў Фэсе ў 1912 годзе Марока стала пратэктаратам Францыі, а ў 1956 годзе атрымала незалежнасьць. Незалежнае Марока — гэта манархія, якая мае вялікі ўплыў у арабскім сьвеце.
Шмат гадоў існуе неўрэгуляванае пытаньне Заходняй Сахары, якое павінна было быць вырашана праз ААН. У 1987 годзе Марока падала заяўку на ўступленьне ў Эўрапейскі Зьвяз, але ёй было адмоўлена.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марока падзелена на 14 абласьцей (без уліку Заходняй Сахары):
Вобласьць | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2004), тыс. чал. |
---|---|---|---|
Вялікая Касаблянка | Касаблянка | 1615 | 3631,061 |
Усходняя | Уджда | 82 820 | 1918,094 |
Гарб-Шрарда-Бэні-Хсэн | Кенітра | 8805 | 1859,540 |
Гулімін | Гулімін | 71 970 | 401,984 |
Дукала-Абда | Сафі | 13 285 | 1984,039 |
Маракеш-Тенсыфт-Эль-Хауз | Маракеш | 31 160 | 3102,652 |
Мекнэс-Тафілалет | Мекнэс | 79 210 | 2141,527 |
Рабат-Сале-Замур-Заер | Рабат | 9580 | 2366,494 |
Сус-Маса-Драа | Агадзір | 70 880 | 3113,653 |
Тадла-Азілал | Бэні-Мелаль | 17 125 | 1450,519 |
Таза-Эль-Хосейма-Таўнат | Таза | 24 155 | 1807,113 |
Танжэр-Тэтуан | Тэтуан | 11 570 | 2470,372 |
Фэс-Бульман | Фэс | 19 795 | 1573,055 |
Шаўія-Урдзіга | Сэтат | 7010 | 1655,660 |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна мае выхад да Атлянтычнага акіяна і Міжземнага мора, Гібральтарскім пралівам аддзяляецца ад Эўропы.
Марока знаходзіцца ў заходняй частцы гораў Атляс. Праз цэнтар краіны праходзіць ланцуг Высокага Атлясу (самы высокі пункт — гара Джабал Тубкал — 4165 м). Таксама паралельна на поўначы цягнецца і Сярэдні Атляс і Антыатляс на поўдні. Уздоўж Міжземнага мора цягнуцца горы Эр-Рыф. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы краіны знаходзяцца камяністая і пяшчаная пустэльня Сахара. Уздоўж Атлянтычнага акіяна раскінуліся невялікія нізіны.
Клімат субэкватарыяльны, на ўзьбярэжжы марскі, у глыб краіны сухі. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені 10—12°С, у ліпені 35—44°С. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Сярэднім Атлясе даходзіць да 1000 мм, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы да 200 мм. У гарах зімой здараюцца сьнежныя завеі. На атлянтычным ўзьбярэжжы частыя імгі (з-за ўплыва Канарскага цячэньня).
У гарах сустракаюцца невялікія лясы (8% паверхні краіны), галоўным чынам кядровыя і дубовыя.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з дадзенымі Афрыканскага Банка Разьвіцьця СУП Марока складае 7% агульнага СУП Афрыкі. Мараканская эканоміка займае пятае месца ў Афрыцы пасьля Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Эгіпту, Альжыру і Нігерыі.
Асноўны прыбытак Марока складаецца ад здабычы фасфатаў і ад грашовых пераводаў мараканскіх імігрантаў сваім сем’ям у Марока. Значную ролю грае і турызм. Беспрацоўе ў краіне складае 7,7% працаздольнага насельніцтва.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўная рэлігія — гэта іслам: мусульмане суніты складаюць 98,7% насельніцтва, 1,1% — хрысьціяне, 0,2% — юдзеі.