Маракеш
| Маракеш | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Маракеш-Сафі | ||
| Дата заснаваньня | 1065 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Фатыма-Загра Мансуры[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 465 м[1] | ||
| Каардынаты | 31°37′48″ пн. ш. 8°00′32″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | Marrakéchoise[3], Marrakéchois[4], Amrrakci і Tamrrakcit | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 40000 | ||
| Сайт | ville-marrakech.ma | ||
| Маракеш на мапе Марока Маракеш | |||
Мараке́ш (па-арабску: مراكش) — адзін з чатырох імпэрскіх гарадоў Марока, трэці паводле велічыні горад краіны пасьля Касаблянкі і Рабату. Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны ля падножжа Атляскіх гор. Колькасьць насельніцтва паводле сучасным зьвесткам крыху перавышае мільён жыхароў. Горад быў заснаваны каля 1070 году Абу Бакрам ібн Умарам як сталіца дынастыі Альмаравідаў ды хутка замацаваўся як культурны, рэлігійны і гандлёвы цэнтар усяго Магрыбу. Квартал старога Маракешу ёсьць аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, улучна з пляцам Джэмаа-эль-Фнаа, вялікай колькасьцю рынкаў, мячэтам Кутубія і многімі іншымі гістарычныя і культурніцкімі месцамі. Горад служыць буйным эканамічным і турыстычным цэнтрам. Разьвіцьцё нерухомасьці і гатэльнай справы ў Маракешы значна вырасла ў XXI стагодзьдзі. Горад асабліва папулярны сярод французаў, а шматлікія францускія знакамітасьці валодаюць нерухомасьцю ў ім. Тапонім «Марока» ёсьць скажоным гішпанскім вымаўленьнеі назвы гэтага горада (гішп. Marruecos). У мінулым Марока было вядомае на ўсходзе пад назовам Маракеш і да гэтага часу называецца так у Іране.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З часоў нэаліту рэгіён Маракешу быў заселены бэрбэрскімі земляробамі, тут было знойдзена мноства каменных прыладаў працы. Горад Маракеш быў заснаваны Абу Бакрам ібн Умарам, правадыром і сваяком Альмаравідзкага кіраўніка Юсуфа ібн Ташфіна[5][6]. Найбольш часта сучаснымі гісторыкамі называецца 1070 год[7][8][9][10][11][12], але некаторыя аўтары ўсё яшчэ лічаць, што годам заставаньня места ёсьць 1062 год.

Бэрбэрская дынастыя Альмаравідаў, якая імкнулася рэфармаваць ісламскае грамадзтва, кіравала эміратам, які займаў тэрыторыі ад ускраіны Сэнэгалу ажно да цэнтральнай Гішпаніі і ад узьбярэжжа Атлянтычнага акіяна да Альжыру. Маракеш хутка стаў сталіцай дзяржавы, у якой будаваліся мячэты і ўмацаваная рэзыдэнцыя каралёў[13]. Горад стаў гандлёвым цэнтрам Магрыбу і Афрыкі на поўдзень ад Сахары[14]. Ён хутка разьвіваўся і замацаваўся як культурны і рэлігійны цэнтар, выціснуўшы Агмат. Андалюзійскія майстры з Кордавы і Сэвільлі працавалі ў Маракешы, пашырыўшы тут кордаванскі стыль Амэядаў, які характарызуецца разьбянымі купаламі і закругленымі аркамі. Гэты андалюзійскі ўплыў зьліўся з плынямі, пашыранымі ў Сахары і Заходняй Афрыкі, стварыўшы ўнікальны стыль архітэктуры. Юсуф ібн Ташфін будаваў дамы, біў манэты і караванамі завозіў у горад золата і срэбра. Ягоны сын і пераемнік, Алі ібн Юсуф, пабудаваў мячэт Бэн Юсэфа паміж 1120 і 1132 гадамі[15]. Ён таксама ўпершыню ўмацаваў горад гарадзкімі мурамі ў 1126–1127 гадах і заклаў водазабесьпячэньне, праклаўшы падземную сыстэму воднай плыні[16][17][18].

У 1147 годзе Маракеш быў захоплены пасьля некалькіх месяцаў аблогі Альмагадамі[19][20], якія зрабілі горад сваёй новай сталіцай[21]. Пазьней яны захапілі ладную частку былой тэрыторыі Альмаравідаў у Афрыцы і на Пірэнэйскім паўвостраве. У 1147 годзе, неўзабаве па заваёве, Абд аль-Мумін пабудаваў мятэч Кутубія побач з былым палацам Альмаравідаў, каб ён стаў новым галоўным мячэтам гораду[22]. Іншыя альмаравідзкія мячэты былі альбо зьнесены, альбо закінутыя, калі Альмагады рабілі свае рэлігійныя рэформы[21]. Дзякуючы свайму эканамічнаму, палітычнаму і культурнаму значэньню, Маракеш быў месцам пражываньня многіх пісьменьнікаў, мастакоў і інтэлектуалаў таго часу, многія зь якіх паходзілі з Андалюзіі, у тым ліку знакаміты філёзаф Авэроэс[23][24]. Сьмерць Юсуфа II у 1224 годзе паклала пачатак часу нестабільнасьці. Хоць Маракеш і заставаўся буйным горадам, ён страціў свой статус сталіцы на карысьць Фэсу і пачаў занепадаць. У пачатку XVI стагодзьдзя Маракеш зноў стаў сталіцай Марока. Пры дынастыі Саадзі горад зноў трапіў у свой залаты век[25]. Дзякуючы багацьцю, назапашанаму султанамі, ён быў упрыгожаны раскошнымі палацамі, а ягоныя разбураныя помнікі былі адноўленыя. Мармур, прызначаны для аздабленьня некаторых будынкаў, быў прывезены з Італіі[26].

Стагодзьдзямі Маракеш быў вядомы як месца пахаваньня сямі сьвятых-заступнікаў Марока. Калі суфізм дасягнуў трывалай папулярнасьці ў канцы XVII стагодзьдзя, у час панаваньня Муляя Ісмаіла, на просьбу султана было ўсталяванае адмысловае сьвята ўшаваньня гэтых сьвятых[27]. Магілы яшчэ некалькіх вядомых асобаў былі перанесены ў Маракеш, у выніку чаго ўзьнікла паломніцтва. Да 1867 году эўрапейскім хрысьціянам не дазвалялася ўязджаць у горад без адмысловага дазволу султана, але ўсходнеэўрапейскія габрэі маглі трапіць сюды безь перашкодаў.

У пачатку XX стагодзьдзя Маракеш перажыў некалькі гадоў хваляваньняў. Пасьля заўчаснай сьмерці ў 1900 годзе вялікага візыра Ба Агмэда, які быў прызначаны рэгентам да паўналецьця султана Абд аль-Азіза, краіну ахапіла анархія, племянныя паўстаньні, змовы фэадалаў і эўрапейскія інтрыгі. У 1907 годзе ў Маракешы быў забіты францускі лекар Машан, якога падазравалі ў шпіянажы на карысьць сваёй краіны[28]. Францыя выкарыстала гэтую падзею як падставу для высылкі сваіх войскаў з усходнемаракскага гораду Уджды ў буйны сталічны цэнтар Касаблянку на захадзе. Француская каляніяльная армія сустрэла моцны супраціў Агмэда аль-Гібы, які прыбыў з Сахары ў суправаджэньні сваіх качавых воінаў з племяні рэгібат, але адужыць эўрапейцаў ня здолелі. У выніку 30 сакавіка 1912 году ў Марока быў створаны францускі пратэктарат[29]. З моманту здабыцьця незалежнасьці Марока Маракеш заквітнеў як турыстычны цэнтр. У 1960-х і пачатку 1970-х гадоў горад прыцягваў шматлікіх заходніх рок-зорак і музыкаў, мастакоў, кінарэжысэраў, актораў і мадэляў, што прывяло да падваеньня прыбыткаў ад турызму ў час з 1965 па 1970 гады[30]. Іў Сэн-Ляран, The Beatles, The Rolling Stones і Жан-Поль Геці бавілі свой час у горадзе, а Ляран нават набыў тут нерухомасьць і аднавіў сады Мажарэль. Эмігранты, асабліва з Францыі, з 1960-х гадоў уклалі значныя сродкі ў Маракеш і значна яго перабудавалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-46jxgp/Marrakech/?zoom=19¢er=31.6283%2C-7.99821&popup=31.62848%2C-7.99809
- ↑ 2024 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning — 7
- ↑ https://web.archive.org/web/20220920163624/http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ Deverdun 1959. С. 59—64.
- ↑ Gerteiny, Alfred G. Mauritania. — Praeger, 1967.
- ↑ Deverdun 1959. С. 59—63.
- ↑ Messier, Ronald A. The Almoravids and the Meanings of Jihad. — ABC-CLIO, 2010. — ISBN 978-0-313-38589-6
- ↑ Abun-Nasr, Jamil A history of the Maghrib in the Islamic period. — Cambridge: Cambridge University Press, 1987. — ISBN 0521337674
- ↑ Wilbaux 2001. С. 208.
- ↑ Bennison 2016. С. 22.
- ↑ Bennison 2016. С. 34.
- ↑ Deverdun 1959. С. 56—59.
- ↑ The Rotarian // Rotary. — 07.2005. — С. 14.
- ↑ Wilbaux 2001. С. 223—224.
- ↑ Deverdun 1959. С. 85—87.
- ↑ Deverdun 1959. С. 110.
- ↑ Wilbaux 2001. С. 224.
- ↑ Bennison 2016. С. 60.
- ↑ Bennison 2016. С. 70.
- 1 2 Bennison 2016. С. 30.
- ↑ Wilbaux 2001. С. 241.
- ↑ Bennison 2016. С. 265.
- ↑ Daiber, Hans Encyclopaedia of Islam, Three. — Brill, 2009.
- ↑ Deverdun 1959. С. 460—461.
- ↑ Deverdun 1959. С. 392—401.
- ↑ The Patron Saints of Marrakech. Dar-Sirr.com. Архіўная копія ад 05.10.2017 г.
- ↑ Chisholm, Hugh, General Editor. Entry for 'Marrakesh'. 1911 Encyclopædia Britannica (1910).
- ↑ Bibliographic Set (2 Vol Set). International Court of Justice, Digest of Judgments and Advisory Opinions, Canon and Case Law 1946 – 2011. — Martinus Nijhoff Publishers. — ISBN 978-90-04-23062-0
- ↑ MEED.. — Economic East Economic Digest, Limited, 1971.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Bennison, Amira K. The Almoravid and Almohad Empires. — Edinburgh University Press, 2016. — ISBN 9780748646821
- Deverdun, Gaston Marrakech: Des origines à 1912. — Rabat: Éditions Techniques Nord-Africaines, 1959.
- Wilbaux, Quentin Marrakesh: The Secret of Courtyard Houses. — ACR Édition, 2009. — ISBN 978-2-86770-130-6