Дарагабуж
Дарагабуж лац. Darahabuž | |||||
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Магдэбурскае права: | 1625 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Дарагабускі | ||||
Плошча: | 10 км² | ||||
Вышыня: | 210 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 11 160 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1116 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +7 48144 | ||||
Паштовы індэкс: | 215710, 215713 | ||||
Нумарны знак: | 67 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°55′12″ пн. ш. 33°18′28″ у. д. / 54.92° пн. ш. 33.30778° у. д.Каардынаты: 54°55′12″ пн. ш. 33°18′28″ у. д. / 54.92° пн. ш. 33.30778° у. д. | ||||
Дарагабуж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дарагабу́ж — места ў Расеі, на рацэ Дняпры. Адміністрацыйны цэнтар Дарагабускага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9966 чалавек. Знаходзіцца за 125 км на ўсход ад Смаленску; чыгуначная лінія злучае места з станцыяй Сафонава.
Дарагабуж — магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Дарагабуж зьмяшчаецца ў грамаце смаленскага князя Расьціслава Мсьціславіча і датуецца 1150 годам.
У 1300 годзе Дарагабуж, відаць, уваходзіў у склад Вяземскага княства (калі смаленскі князь Аляксандар Глебавіч узяў Дарагабуж у аблогу, на дапамогу месту прышоў вяземскі князь Андрэй Міхайлавіч)[1]. У 1345 годзе вяземскі і дарагабускі князь Фёдар Сьвятаславіч выдаў сваю дачку за маскоўскага князя Сямёна Гордага, пакінуў свае ўладаньні і атрымаў вотчыну ў Волаку Ламскім[1].
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1404 годзе Дарагабуж разам з навакольнымі землямі далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1480-я гады ён упамінаецца як цэнтар намесьніцтва (намесьнікамі дарагабускімі былі Ц. Масальскі, Ф. Адоеўскі). У 1499 годзе каля Дарагабужу ў маскоўскі палон трапілі князь Канстантын Астроскі, намесьнік смаленскі Станіслаў, маршалкі Асьціковіч і Літавор Храптовіч, князі Друцкі, Масальскі і іншыя.
Пад 1500 годам у літоўскіх (беларускіх) летапісах упамінаецца князь Сямён Іванавіч, які ў «ізмені целование крыжа» (прысягу) з Дарагабужам і «предается Москве»; менавіта тут маскоўскі гаспадар Васіль Іванавіч атрымаў сумную для яго вестку пра перамогу свайго былога вязьня князя К. Астроскага пад Воршай. У 1503 годзе места апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы[2]. У 1508 годзе войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам С. Кішкам занялі Дарагабуж, аднак паводле ўмоваў міру места засталося за Масквой.
У пачатку ХVІІ ст. Дарагабуж вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзілі адпаведныя мірныя дамовы 1618 і 1634 гадоў. У 1610 годзе места стала цэнтрам староства ў Смаленскім павеце Смаленскага ваяводзтва. 28 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Дарагабужу Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі вобраз Панны Марыі»[3]. На 1650 год тут было 184 двары, працавалі гасьціны двор і 3 млыны. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе места захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Дарагабуж апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1708 годзе ён стаў цэнтрам павету Смаленскай губэрні. У 1780 годзе ўлады даравалі месту новы расейскі герб.
У час вайны 1812 году 25 жніўня Дарагабуж занялі францускія войскі пад камандай маршала Нея, якія кантралявалі яго да 7 лістапада. У выніку ваенных дзеяньняў места страціла 667 будынкаў.
Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 65,99% насельніцтва Дарагабускага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 29,04%[4]. У канцы ХІХ ст. у Дарабужы было 1043 драўляныя будынкі і 68 камяніцаў, дзеялі 12 цэркваў. Штогод адбывалася 4 кірмашы, дзе гандлявалі галоўным чынам пянькой, каноплямі і іншымі сельскагаспадарчымі вырабамі, існавалі невялічкія бровар, гарбарня і капніца (тапельня воску).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дарагабуж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[5]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 5 кастрычніка 1941 да 1 верасьня 1943 году Дарагабуж знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
-
Маскоўская вуліца
-
Саборны вал
-
Агульны выгляд
-
За Дняпром
-
Земская ўправа
-
Мужчынская гімназія
-
Жаночая гімназія
-
Пажарная дружына
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 8467 чал. (паводле іншых зьвестак — 9010 чал.[3]), у тым ліку 20 каталікоў[6]
- XX стагодзьдзе: 1926 год — 7,8 тыс. чал.; 1959 год — 5,8 тыс. чал.; 1992 год — 13,5 тыс. чал.[7]; 1998 год — 13,3 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 11 470 чал.; 2017 год — 9966 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Дарагабужы працуюць паліклініка і лякарня.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ільнаперапрацоўчы, сыраробны і цагельны, хлебазавод. Вытворчасьць мэблі. Лясгас, друкарня. Завод па вытворчасьці аміяку, аміячнай салетры, складаных мінэральных угнаеньняў — NPK і сухіх зьмяшаных угнаеньняў, прадукцыі неарганічнай хіміі.
- ААТ «Дарагабуж» кампаніі «Акрон».
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вал земляны
- Капліца (1911)
- Саляны склад (XVIII ст.)
- Царква Раства Барагодзіцы (1703—1711, XIX—XX стагодзьдзі)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1835)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гасьціны двор (XVIII ст.)
- Царква Божага Яўленьня (XVIII ст.)
- Царква Казанскага абраза Маці Божай (1786)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1778)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1790)
- Царква Смаленскага абраза Маці Божай (1792)
- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Стэфана (1807)
- Царква Сьвятога Фёдара Яраслаўскага (1776)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1778)
- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1840)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Саляны склад
-
Помнік вайне 1812 году
-
Царква Сьвятых Пятра і Паўла
-
Царква Раства Багародзіцы
-
Капліца
-
Вязьніца
-
Старая камяніца
-
Старая камяніца
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васілі Сахноўскі (1886—1945) — тэатральны рэжысэр
- Іван Шкодзін (1919—1943) — першы савецкі рэкардсмэн у спартовай хадзьбе
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Цемушаў В. Дарагабуж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 577.
- ^ а б Смоленская область: Энцикл. Т. 2. — Смоленск, 2003.
- ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 153.
- ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Sulistrowski F. Dorohobuż // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 123.
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Энциклопедический словарь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|