Ўільям Блэйк
Ўільям Блэйк | |
William Blake | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | William Blake |
Нарадзіўся | 28 лістапада 1757[1][2][3][…] Лёндан |
Памёр | 12 жніўня 1827[4][2][3][…] (69 гадоў) Лёндан |
Пахаваны | |
Бацькі | Джэймз Блэйк[d][5] Кэтрын Эрмітэдж[d][5] |
Сужэнец | Кэтрын Блэйк[d][6][5] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык |
Гады творчасьці | 1788—1827 |
Кірунак | Рамантызм |
Жанр | гістарычны жывапіс[7], рэлігійны жывапіс[d][7], алегорыя[d][7], рэлігійнае мастацтва[d], міталягічнае малярства[d] і алегорыя |
Мова | ангельская мова[8] |
Значныя творы | «Песьні нявіннасьці», «Песьні вопыту» |
Подпіс | |
Ўі́льям Блэйк (па-ангельску: William Blake; 28 лістапада 1757, Лёндан — 12 жніўня 1827, Лёндан) — ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар, гравёр і містык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Блэйк нарадзіўся на Брод Стрыт, Голдэн Сквэр у доме нумар 28 у Лёндане ў сям’і дробнага гандляра. Ён ніколі не наведваў школу, атрымліваючы адукацыю дома, дзе яго вучыла маці. Бацькі Блэйка былі пратэстантамі і вельмі рэлігійнымі людзьмі, дзякуючы чаму, на жыцьцё мастака аказала значны ўплыў Біблія. У дзесяцігадовым узросьце праявіўся мастацкі талент і бацькі аддалі яго ў школу малюнку. У гэтым жа ўзросьце Блэйк, зацікавіўся гравёрнай справай і пачаў сам ствараць гравюры і іх калекцыянаваць, а таксама праявіўся яго талент як паэта. У 1771 годзе, калі яму споўнілася 15 гадоў, Блэйк пачаў працаваць у гравёрнай майстэрні Генры Басэра. Выбар такой прафэсіі быў вельмі складаным, таму што ў той час гравёры ня мелі асаблівай павагі. Гравёры, як прадстаўнікі ніжэйшай прафэсіі, мелі больш складанасьцяў пры паступленьні ў каралеўскую Акадэмію мастацтваў (The Royal Academy of Arts).
Першыя гады мастацкай дзейнасьці Блэйка складана назваць мастацкай кар’ерай, таму што ў майстэрні Басэра ён займаўся, ў асноўным, капіяваньнем вядомых твораў, а таксама праектаваў мастацкія творы для багатых заказчыкаў і ілюстраваў кнігі. У 21-гадовым узросьце Блэйк распачаў самастойную гравёрную працу.
У 1779 годзе Ўільяму Блэйку змог паступіць у Каралеўскую акадэмію прыгожых мастацтваў, дзе ён праявіў сябе як крытык такіх мастакоў як Рубэнс. Блэйку вельмі падабалася клясычная прыгажосьць і блізкасьць да прыроды Рафаэля і Мікелянджэлё. У 1782 годзе Блэйк пазнаёміўся са сваім будучым мэцэнатам Джонам Флаксманам. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Катарынай Бучэр, якая закахалася ў яго зь першага позірку. Яны пражылі разам да канца жыцьця, аднак дзяцей у іх не было.
У 1783 годзе выйшаў яго зборнік вершаў «Паэтычныя накіды», а ў наступным годзе, пасьля сьмерці бацькі, разам з братам Робэртам адкрылі друкарню, дзе Блэйк працаваў з выдаўцом Джозэфам Джонсанам, які быў вядомы сваімі радыкальнымі ідэямі. Дзякуючы яму, Блэйк пазнаёміўся з паэтам Ўільямам Ўордзвартам і захапіўся ідэямі францускіх рэвалюцыянэраў. У 1789 годзе, пасьля пачатку Францускай рэвалюцыі, зьявіўся зборнік яго вершаў «Песьні нявіннасьці», а ў 1794 — зборнік «Песьні вопыту», які быў напісаны ў пэрыяд якабінскага тэрору і расчараваньні Блэйка ў рэвалюцыі.
Паступова Блэйк пачаў набываць вядомасьць сярод аматараў мастацтваў, напрыклад яго працы спадабаліся заснавальніку «The National Gallery» Джорджу Кімбэрлянду.
Прыкладна ў 1800 годзе Блэйк пераехаў у невялікі гарадок Фэлхам у графтве Заходні Ўэсакс, дзе заняўся стварэньнем ілюстрацыяў для чужых вершаў. У гэтым пэрыядзе ўзьнікла кніга «Milton», якая ў сваёй прадмове мела верш «And Did Those Feet in Ancient Time», болей вядомы як гімн «Ерусалім», да якога ў 1916 годзе была напісана музыка Чарльзам Пэры. Пасьля гэтага яна стала адной з самых вядомы ангельскіх патрыятычных песень.
Пасьля вяртаньня ў Лёндан у 1802 годзе, Блэйк падпісаў кантракт з мастацкай групай «Shoreham Ancients», удзельнікі якой падзялялі яго погляды на мастацтва і не прымалі сучасныя ўплывы. Там ён знайшоў удзячных слухачоў, а таксама ўдаскалаіў сваю акварэлістычную тэхніку. У гэты пэрыяд, Блэйк пачаў працу «Jerusalem: The Emanation of the Giant Albion», якая была скончана ў 1820 годзе.
У канцы свайго жыцьця мастак заняўся ілюстрацыяй біблейскай Кнігі Ёва. Гэтыя ілюстрацыі выклікалі ўсеагульнае захапленьне і да нашых дзён параўноўваюцца з узроўнем мастацтва Рэмбранта.
Нягледзячы на тое, што большую частку свайго жыцьця Блэйк правёў у Лёндане, ён так і ня стаў вядомай асобай у мастацкім жыцьці гораду. Ён любіў працаваць у хатнім спакоі, разглядаючы свае гравюры як спосаб атрыманьня прыбытку, а не як мастацтва.
Ўільям Блэйк памёр у пэрыяд росквіту сваіх творчых сілаў. Быў пахаваны на лёнданскіх могілках Бангіл Філдз.
У гады жыцьця Блэйк не атрымаў вядомасьці, акрамя вузкага кола аматараў, але быў «адкрыты» пасьля сьмерці прэрафаэлітамі. Ён аказаў значны ўплыў на культуру ХХ стагодзьдзя.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Р. Барадулін, Л. Баршчэўскі, А. Ф. Брыль, У. Лянкевіч, Я. Семяжон, М. Шчур, Г. Янкута ды інш.
- Ўільям Блэйк. Выбранае / пер з ангельск. Мн., 2019. («Паэты плянэты»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Raine K. William Blake — Thames & Hudson. — ISBN 978-0-500-20107-7
- ^ а б William Blake (нід.)
- ^ а б William Blake (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Raine K. William Blake — Thames & Hudson. — С. 208. — ISBN 978-0-500-20107-7
- ^ а б в Ackroyd P. Blake: a biography — 1995. — ISBN 978-1-85619-278-1
- ^ Raine K. William Blake — Thames & Hudson. — С. 27. — ISBN 978-0-500-20107-7
- ^ а б в RKDartists (нід.)
- ^ Blake, William // CONOR.SI
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 189.