Перайсьці да зьместу

Антон Францішак Брыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Францішак Брыль
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 жніўня 1982 (42 гады)
Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Менск
Бацькі Андрэй Брыль[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладчык, паэт
Прэміі «Дэбют» (2012)
Узнагароды

Анто́н Франці́шак Брыль (нар. 18 жніўня 1982, Менск) — беларускі перакладчык і паэт. Унук Янкі Брыля[1].

Перакладаў творчасьць Ўільяма Батлера Ейтса, Гая Валерыюса Катула, Джона Толкіна, Сюзаны Кларк і інш. Сярод найбуйнейшых перакладзеных твораў — стараангельская паэма «Бэўвульф».

Нарадзіўся 18 жніўня 1982 году ў Менску. У 1999 годзе скончыў матэматычную клясу Ліцэю БДУ. У 2004 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ па спэцыяльнасьці «матэматык-праграміст». Увесну 2008 году атрымаў ступень PhD ў Трэнцкім Унівэрсытэце ў Італіі па спэцыяльнасьці «machine learning». Жыў ў Дубліне, працаваў на факультэце інфарматыкі Дублінскага гарадзкога ўнівэрсытэту. Цяпер пражывае ў Цюрыху[2]. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Ўладзімера Караткевіча ў 2005 годзе[1]. Першым на беларускую мову пераклаў гімн Кэдмана — найранейшы помнік стараангельскай паэзіі.

21 чэрвеня 2011 году ў Менску быў прэзэнтаваны дэбютны зборнік аўтара «Не ўпаў жолуд», які зьмяшчае вершы і малыя паэмы, напісаныя ў 2003—2011 гады[1]. Зборнік заняў другое месца сярод дзесяці найбольш значных літаратурна-мастацкіх выданьняў 2011 году паводле вэрсіі часопіса «Маладосць»[3] і дзясятае месца паводле вэрсіі газэты «Наша Ніва»[4]. Зборнік прызнаны найлепшай дэбютнай кнігай паэзіі 2011 году паводле Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].

Ляўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за 2011 год за пераклады з польскай і лаціны[5] (Ф. Д. Князьнін, А. Э. Адынец, Ю. У. Нямцэвіч, Г. В. Катул). Пераклад стараангельскай паэмы «Бэўвульф» (апублікаваны асобным выданьнем у 2013 годзе) газэта «Звязда» назвала «галоўнай беларускай кнігай 2013 году»[6].

  1. ^ а б в Прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля — 21 ліпеня. Наша Ніва (21 ліпеня 2011). Праверана 22 ліпеня 2011 г.
  2. ^ а б Найлепшай дэбютнай кнігай — 2011 стала…. Радыё Свабода (14 сакавіка 2012). Праверана 15 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Чарнякевіч, Ц. Кніга года-2011 па версіі часопіса «Маладосць» // Маладосць. — 2011. — № 12.
  4. ^ Макарэвіч, С. Найлепшыя кнігі 2011. Наша НіваПраверана 5 лютага 2012 г.
  5. ^ Лаўрэаты прэміі «ПрайдзіСвета» за 2011 год – Башарымава, Мартысевіч і Брыль. ПрайдзіСвет (27 чэрвеня 2012). Праверана 28 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ Ціхан Чарнякевіч І наш "Бэўвульф" // Звязда. — М.: 2013.
  • Бэўвульф / пер. са стараанглійскай мовы Антона Францішка Брыля. — Мінск : Зміцер Колас, 2013. — 130 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя відэафайлы
Бэўвульф у арыгінале і перакладзе А. Ф. БрыляYouTube