Перайсьці да зьместу

Ігнацы Ян Падэрэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацы Ян Падэрэўскі
па-польску: Ignacy Jan Paderewski
Дата нараджэньня 18 лістапада 1860(1860-11-18)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 чэрвеня 1941(1941-06-29)[5][1][2][…] (80 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, піяніст, клясычны кампазытар, дыплямат, музыказнаўца, музычны пэдагог, кампазытар, кіраўнік ураду, міністар замежных справаў
Жанры опэра
Інструмэнты фартэпіяна
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of the British Empire Grand Cross of the Order of Charles III кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну Вялікая стужка ордэна Леапольда I ордэн Белага арла Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятых Маўрыцыя і Лазара commander of the Order of the Crown of Italy‎ залаты мэдаль Каралеўскага філярманічнага таварыства[d] (1897) залаты Акадэмічны ляўр ганаровы доктар Львоўскага ўнівэрсытэту[d] (1912) ганаровы доктар Ельскага ўнівэрсытэту[d] (1917) ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] (1919) ганаровы доктар Оксфардзкага ўнівэрсытэту[d] (1920) ганаровы доктар Калюмбійскага ўнівэрсытэту[d] (1922) ганаровы доктар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі[d] (1923) ганаровы доктар Унівэрсытэту Глазга[d] (1925) ганаровы доктар Кембрыдзкага ўнівэрсытэту[d] (1926) ганаровы доктар Варшаўскага ўнівэрсытэту[d] (1926) ганаровы доктар Лазанскага ўніверсітэта[d] (1933) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
Подпіс Выява аўтографу

Ігнацы Ян Падэрэўскі (па-польску: Ignacy Jan Paderewski; 6 18 лістапада 1860, сяло Курылоўка, Падольле — 29 чэрвеня 1941, Нью-Ёрк) — польскі піяніст, кампазытар, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, дыплямат. Са студзеня па сьнежань 1919 году займаў пасаду прэм’ер-міністру і міністру замежных спраў Польшчы. Аўтар фартэпіянных п’ес, песень на вершы А. Міцкевіча й А. Асныка, а таксама опэры «Манру» (1901). Падэрэўскі зрабіў баечную піяністычную кар’еру, хаця падчас вучобы ў Варшаўскім музычным інстытуце не выказваў аніякіх здольнасьцяў віртуоза.

Калі ўва ўзросьце 24 гадоў ён прыехаў у Вену да славутага фартэпіяннага пэдагога Тэадора Лешэціцкага, той паведаў яму: «Піяніста з Вас не атрымаецца. Запозна…» Аднак праз тры гады Падэрэўскі іграў у лепшых залях Эўропы, а праз сем гадоў — у Амэрыцы, дзе ён адразу й назаўжды зрабіўся кумірам публікі. Людзі гатовыя былі начамі стаяць ля чыгуначнага палатна, каб ўбачыць, як праяжджае ягоны цягнік. Кажуць, у эскімосаў быў нават гатунак бульбы, які называўся «Падэрэўскі».

І гэтую славу віртуоза — а таксама грошы, заробленыя мазольнаю гастрольную працаю, — ён скарыстаў, каб аднавіць незалежнасьць Польшчы. Яшчэ, калі яму было шэсьць гадоў, ён падлічыў, што ў 1910-м годзе будуць сьвяткавацца 500-я ўгодкі Грунвальдзкай бітвы, і пастанавіў, што пабудуе найпрыгажэйшы помнік у гонар гэтай падзеі. Тады ж ён вырашыў для сябе, што абавязкова стане прэм’ер-міністрам адноўленае Польшчы. Бліскучая кар’ера піяніста была толькі сродкам для ажыцьцяўленьня гэтых дзіцячых мараў.

Грунвальдзкі помнік (пазьней зруйнаваны празь нямецкіх фашыстаў) паўстаў 15 ліпеня 1910 году ў Кракаве. Гэта быў падарунак Падэрэўскага польскаму народу. На сьвяткаваньнях прысутнічалі 160 тысяч чалавек — прадстаўнікі ўсіх земляў Рэчы Паспалітай. Кульмінацыяй урачыстасьцяў стала прамова Падэрэўскага: «Твор мастацтва, які мы бачыў, не паўстаў зь нянавісьці. Яго нарадзіла глыбокая любоў да Айчыны ня толькі ў ейнай колішняй велічы й цяперашней немачы, але й у ейнай яснай, моцнай будучыні; яго нарадзіла любоў і ўдзячнасьць да тых бітвы, а дзеля справы слушнай і добрай вынулі з ножан перамож-ную зброю».

Незалежная Польшча паўстала 11 лістападу 1918-га году, і гэты факт быў афіцыйна пацьверджаны праз падпісаньне Вэрсальскай мірнай дамовы. Аднак Падэрэўскі нядоўга пратрымаўся на пасадзе прэм’ер-міністру. Ягоная лібэральная палітыка, скіраваная на аднаўленьне правоў і свабод асобы, не знайшла падтрымкі ў шырокіх колах польскага народу. Моцна крытыкавалася ягоная ідэя фэдэральнага ўладкаваньня Польшчы.

Астатак жыцьця Падэрэўскі пражыў у Швайцарыі. У 1930-ыя гады ён быў нефармальным лідэрам польскай лібэральнай апазыцыі, пасьлядоўным ворагам нямецкага фашызму і санацыйнага рэжыму ў Польшчы. З пачаткам Другой сусьветнай вайны Падэрэўскі пераяжджае ў ЗША й узначальвае Польскую Нацыянальную Раду (эміграцыйны ўрад) у Лёндане. Падэрэўскі памёр падчас наведваньня Нью-Ёрку 29-га чэрвеня 1941-га году.

  • Ignacy Kołłupajło: Paderewski, ostatni rok [kopia maszynopisu]. Dallas (USA): Muzeum Tradycji Niepodległościowych w Łodzi (w oprac.), 1973.
  • I.J. Paderewski, Szopen. Warszawa 1926. Nakładem czasopisma «Muzyka»
  • Henryk Opieński, I.J. Paderewski. Esquisse de sa vie et de son oeuvre. Lausanne, Éditions SPES, 1928, 2e édition 1948.
  • Ignacy Jan Paderewski, Pamiętniki. Spisała Mary Lawton. Przekład z j. ang.: W. Lisowska i T. Mogilnicka. Wstęp: Witold Rudziński. Kraków, P.W.M. [1961]
  • Władysław Dułęba, Zofia Sokołowska, Ignacy Jan Paderewski — Mała kronika życia pianisty i kompozytora. Wstęp: Tadeusz Szeligowski. Ilustracje. Kraków, P.W.M. [1960]. Wyd. II, zmienione [1976]
  • Werner Fuchss, Paderewski: reflets de sa vie. Genève: La Tribune, coll. " Un homme, une vie, une œuvre ", 1981, 278 p.
  • Piber A., Droga do sławy. Ignacy Paderewski w2 latach 1860—1902., Warszawa: PIW, 1982, ISBN 83-06-00555-4, OCLC 830229879.
  • Lipmann É., Paderewski, l’idole des années folles, Paryż: Balland, 1984, s. 341.
  • Franciszek Pulit, Dom w Ojczyźnie. Ignacy Jan Paderewski w Kąśnej Dolnej, Fundacja Paderewskiego Chicago, Tarnów — Kąśna Dolna, 1990, 35 stron + 1 nlb, 26 fotografii cz-b, format 215 × 135 mm.
  • Przybylski H., Paderewski. Między muzyką a polityką, Katowice: Wydawnictwo UNIA, 1992, ISBN 83-900057-1-9, OCLC 834075965.
  • Raba B., Między romantyzmem a modernizmem. Twórczość kompozytorska Ignacego Jana Paderewskiego, Wrocław: UWr, 2010, s. 267.
  • Witold Mazurczak: Anglicy i wybuch powstania wielkopolskiego. Z dziejów genezy brytyjskiej misji płka H.H. Wade’a w Polsce. W: Antoni Czubiński: Polacy i Niemcy. Dziesięć wieków sąsiedztwa. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1987, s. 254—268. ISBN 83-01-07535-X.