29 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
29 жні́ўня — 242-і дзень году (241-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 125 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 587 да н. э. — Навухаданосар II зруйнаваў Ерусалімскі храм
- 70 — імпэратар Тытус зруйнаваў адноўлены Ерусалімскі храм
- 708 — у Японіі адбітыя першыя мядзяныя манэты
- 1289 — заснаваная інквізыцыя
- 1475 — пагадненьне ў Пікіньі паміж Англіяй і Францыяй
- 1521 — асманы авалодалі Бялградам
- 1526 — у бітве ля Мохачу асманы пад кіраўніцтвам султана Сулеймана I перамаглі войска Людовіка Ягелончыка, вугорскага і чэскага караля, які патануў падчас уцёкаў
- 1535 — войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб
- 1541 — асманы авалодалі местам Буда (цяпер Будапэшт), сталіцаю тагачаснага Вугорскага каралеўства
- 1579 — у часе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак
- 1622 — пад час Трыццацігадовай вайны адбылася Бітва пры Флерусе
- 1655 — Варшава без супраціву здалася невялікаму войску на чале з Карлам X Густавам падчас II Паўночнае вайны
- 1696 — пастановай канфэдэрацыйнага сойму мовай дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест русінскай зацьверджаныя польская і лацінская
- 1698 — расейскі цар Пётар I выдаў указ пра забарону нашэньня барады і загадаў падданым насіць эўрапейскую вопратку
- 1702 — у ходзе Паўночнай вайны казакі і войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава
- 1756 — нападам Фрыдрыха II на Саксонію пачалася Сямігадовая вайна
- 1793 — у Санта-Дамінга адменена рабства
- 1825 — Партугалія прызнала незалежнасьць былой калёніі Бразылія
- 1831 — перамога паўстанцаў за аднаўленьне Рэчы Паспалітай у бітве пад Рагозьніцай
- 1831 — Майкл Фарадэй прадэманстраваў першы электрычны трансфарматар
- 1842 — Нанкінскай дамовай паміж Вялікабрытаніяй і Кітаем скончылася Першая Опіюмная вайна
- 1882 — Аўстралія ўпершыню перамагла Ангельшчыну ў гульні ў крыкет; «Sporting Times» публікуе «нэкралёг ангельскаму крыкету»
- 1885 — Готліб Даймлер атрымаў патэнт на матацыкл
- 1898 — заснаваная шынная кампанія Goodyear
- 1904 — III Алімпійскія гульні адкрыліся ў Сэнт-Луісе, штат Місуры
- 1918 — дэкрэт Савету народных камісараў (Саўнаркаму) ануляваў акты падзелу Рэчы Паспалітай і прызнаў права Фінляндыі на самавызначэньне
- 1919 — польскія войскі захапілі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй
- 1926 — у Нэпале адменена рабства
- 1938 — у СССР уведзена завочнае навучаньне ў ВНУ
- 1941 — II сусьветная вайна: гітлераўскія войскі ўвайшлі ў Талін
- 1943 — у Волі Астравецкай на Валыні банда УПА зьнішчыла 628 палякаў (у тым ліку 220 дзяцей да 14 год) і 7 жыдоў
- 1944 — тэрыторыя Беларусі была цалкам вызваленая ад нямецкіх захопнікаў
- 1944 — нацысты зьліквідавалі жыдоўскае гета ў Лодзі
- 1946 — у ААН прынятыя Швэцыя, Аўганістан і Ісьляндыя
- 1949 — выпрабаваньні першай савецкай атамнай бомбы на палігоне ў Сяміпалацінску (Казахстан)
- 1949 — Югаславія зьвярнулася да ЗША па фінансавую дапамогу для ліквідацыі вынікаў савецкай эканамічнай блякады
- 1949 — пачатак «халоднай вайны» між СССР і ЗША
- 1966 — «The Beatles» далі свой апошні канцэрт у парку Кэндлстык у Сан-Францыска. Завяршылі яны яго песьняй Літла Рычарда «Long Tall Sally».
- 1982 — нямецкія навукоўцы паведамілі пра адкрыцьцё 109-га элемэнту пэрыядычнай сыстэмы Мендзялеева — мэйтнэрыя
- 1991 — вярхоўная Рада Азэрбайджану прыняла дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі»
- 1991 — прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў выдаў дэкрэт пра закрыцьцё атамнага палігону ў Сяміпалацінску
- 1992 — адкрылася для наведвальнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах
- 1999 — Усходні Тымор прагаласаваў за незалежнасьць ад Інданэзыі
- 1999 — у Данецку адкрыты прыжыцьцёвы помнік скакуну з шастом Сяргею Бубцы
- 2004 — завяршылася XXVIII летняя Алімпіяда ў Атэнах
- 2004 — прарасейскі кандыдат Алу Алханаў перамог на выбарах прэзыдэнта ў Чачэніі
- 2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя стасункі з Расеяй
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1619 — Жан-Батыст Кальбэр, францускі міністар фінансаў
- 1632 — Джон Лок, ангельскі філёзаф
- 1756 — Ян Сьнядэцкі, беларускі астраном, матэматык, філёзаф
- 1780 — Жан Агюст Дамінік Энгр, францускі мастак
- 1862 — Марыс Метэрлінк, бэльгійскі пісьменьнік
- 1869 — Іван Лапа, беларускі гісторык
- 1890 — Вільгельм Кнорыньш, савецкі партыйны дзяржаўны дзяяч, публіцыст, рэдактар
- 1894 — Сямён Багданаў, савецкі вайскавод, маршал, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- 1904 — Вэрнэр Форсман, нямецкі хірург, Нобэлеўскі ляўрэат 1956 году
- 1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка
- 1920 — Чарлі Паркер, амэрыканскі джазавы саксафаніст і кампазытар
- 1922 — Вера Шчаглова, беларускі палеантоляг, археазаоляг
- 1924 — Дзіна Вашынгтон, амэрыканская сьпявачка
- 1929 — Том Ган, ангельскі паэт і крытык
- 1934 — Тамара Мушынская, беларускі пэдагог, літаратуразнаўца
- 1936 — Джон Макейн, сэнатар ЗША ад штату Арызона
- 1939 — Джоэль Шумахэр, амэрыканскі рэжысэр
- 1941 — Адольфа Льляўрадо, выбітны кубінскі актор тэатра й кіно
- 1942 — Стэрлінг Морысан, музыка амэрыканскага гурта The Velvet Underground
- 1949 — Леанід Мальцаў, беларускі вайсковец, генэрал-палкоўнік, міністар абароны Рэспублікі Беларусь
- 1958 — Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак
- 1963 — Элізабэт Фрэйзэр, сьпявачка брытанскага гурта Cocteau Twins
- 1967 — Іржы Ружак, чэскі фатограф
- 1979 — Руслан Лабанаў, украінскі фатограф
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1526 — Людовік Ягелончык, апошні кароль Вугоршчыны і Багеміі з дынастыі Ягайлавічаў
- 1799 — Піюс VI (н. 1717), Папа Рымскі
- 1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка
- 1954 — Яўстафі Каліскі, праваслаўны сьвятар
- 1982 — Нахум Гольдман, грамадзкі дзяяч, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху, заснавальнік і прэзыдэнт Сусьветнага жыдоўскага кангрэсу
- 2006 — Нагіб Махфуз, знакаміты эгіпэцкі пісьменьнік-раманіст, адзіны ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, які пісаў на арабскай мове
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адсячэньне галавы Яна Прадвесьніка ў праваслаўных і каталікоў
- Дзень Нацыянальнага Паўстаньня ў Славаччыне
- Дзень вызваленьня ў Ганконгу
29 жніўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў