Перайсьці да зьместу

Майкл Фарадэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Майкл Фарадэй
па-ангельску: Michael Faraday
Дата нараджэньня 22 верасьня 1791(1791-09-22)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 жніўня 1867(1867-08-25)[5][2][3][…] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак фізык, хімік, вынаходнік, пісьменьнік
Навуковая сфэра фізыка, хімія, электрамагнэтызм[d][8] і адкрыцьці і вынаходніцтвы[d][8]
Месца працы
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства[1], Пруская акадэмія навук[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Француская акадэмія навук, Пецярбурская акадэмія навук[d], Вугорская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][9], Нацыянальная акадэмія навук Італіі[d], Парыская мэдычная акадэмія[d], Баварская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Турынская акадэмія навук[d][6] і Аўстрыйская акадэмія навук[d][10]
Навуковая ступень honoris causa[d][1] (1832)
Вучні Чарльз Джозэф Гульмандэль[d]
Бацька Джэймз Фарадэй[d][1][4]
Маці Маргарэт Гастўэл[d][11]
Узнагароды

Майкл Фарадэ́й (па-ангельску: Michael Faraday, 22 верасьня 1791 — 25 жніўня 1867) — ангельскі хімік і фізык (ці «прыродазнаўца» згодна з тагачаснай тэрміналёгіяй), які зрабіў значны ўнёсак ў вывучэньні электрамагнэтызму й электрахіміі. Сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства. Ягоныя галоўныя адкрыцьці ўлучаюць прынцыпы электрамагнітнай індукцыі, дыямагнэтызму й электролізу. Не зважаючы на тое, што Фарадэй не атрымаў фармальную адукацыю, ён стаў адным з самых уплывовых навукоўцаў у гісторыі[12]. Дасьледуючы магнітнае поле вакол правадніка з сталым электрычным токам, ён сфармуляваў канцэпцыю электрамагнітнага поля ў фізыцы. Фарадэй таксама выявіў, што магнэтызм можа ўзьдзейнічаць на прамяні сьвятла, і што паміж гэтымі зьявамі існуе глыбокая сувязь[13][14]. Ягоныя вынаходніцтвы электрамагнітных ротарных прыладаў сталі базай для тэхналёгіі электрарухавікоў, і ў значнай ступені дзякуючы ягоным намаганьням электрычнасьць стала практычна прыкладальнай у тэхналёгіях[15].

Нарадзіўся Майкл 22 верасьня 1791 году ў Ньюінгтан Батсу[16](цяпер Вялікі Лёндан). Яго бацька быў незаможным ковалем з лёнданскага прыгараду. Ковалем быў таксама й старэйшы брат Робэрт, які ўсяляк заахвочваў імкненьне Майкла да ведаў і й матэрыяльна яму дапамагаў. Маці Фарадэя, была працавітай і мудрай жанчынай, але й непісьменнай, дажыла да тых часоў, калі Майкл дабіўся посьпехаў і прызнаньня, і па праву ганарылася сынам. Сьціплыя даходы сям’і не далі магчымасьці Майклу скончыць сярэднюю школу, таму хлапец з трынаццаці гадоў пайшоў працаваць разносчыкам газэтаў і часопісаў, а на наступны год пайшоў працаваць у кніжную краму, дзе вычыўся пераплётнаму рамяству. Сем гадоў працы ў майстэрні на вуліцы Блэндфард сталі для юнака й часамі напружанай самаадукацыі. Увесь гэты час Фарадэй упарта вучыўся — ён з захапленьнем чытаў усе пераплятаймыя ім навуковыя працы па фізыцы й хіміі, а таксама артыкулы з «Брытанскай энцыкляпэдыі», паўтараючы ў хатняй самаробнай лябараторыі экспэрымэнты, што былі апісаны ў кнігах. Важным этапам жыцьця Фарадэя сталі заняткі ў Гарадзкім філязофскім таварыстве, дзе Майкл увечары слухаў навукова-папулярныя лекцыі па фізыцы й астраноміі й удзельнічаў у дыспутах. Грошы на лекцыі ён атрымліваў ад брата. Падчас наведваньня лекцыяў у Майкла зьявілася новыя знаёмыя, якім ён пісаў шмат лістоў, каб адпрацаваць ясны й ляканічны стыль пісаньня; ён таксама імкнуўся авалодаць прыёмамі аратарскага майстэрства.

Пачатак працы ў Каралеўскім інстытуце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьвярнуўшы ўвагу да цягі юнака да навукі, у 1812 годзе адзін з наведвальнікаў пераплётнай майстэрні, чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства, падараваў яму квіток на цыкл лекцыяў знакамітага фізыка й хіміка, вынаходніка шматлікіх хімічных элемэнтаў Гэмфры Дэві ў Каралеўскім інстытуце.[17] Майкл не толькі зь цікавасьцю выслухаў, але й падрабязна запісаў і пераплёў чатыры лекцыі, якія даслаў разам з лістом прафэсару Дэві з просьбай уладкаваць яго на працу ў Каралеўскі інстытут. Гэты «сьмелы й наіўны крок», па словах Фарадэя, паўплываў на ўсё яго жыцьцё. Прафэсар быў зьдзіўлены шырокімі ведамі юнака, але на той момант свабодных месцаў у інстытуце не было, і просьба Фарадэя была зьдзейсьнена толькі празь некалькі месяцаў. У 1813 годзе Дэві, пасьля нядоўгіх ваганьняў, запрасіў Фарадэя на апусьцелае месца лябаранта ў хімічнай лябараторыі Каралеўскага інстытута, дзе Майкл працаваў напрацягу наступных гадоў. Напачатку гэтай дзейнасьці ён разам з прафэсарам і ягонай жонкай зьдзейсьнілі падарожжа па навуковым цэнтрам Эўропы з 1813 па 1815 гады. Падарожжа мела для Фарадэя вялікае значэньне, бо ён разам з Дэві наведаў шэраг лябараторыяў, дзе пазнаёміўся з выбітнымі навукоўцамі таго часу, як то Ампэр, Шэўрэль, Гей-Люсак і Вольта, якія ў сваю чаргу зьвярнулі ўвагу на выдатныя здольнасьці маладога ангельца.

Першыя самастойныя дасьледаваньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фарадэй чытае публічную лекцыю
Фарадэй працуе ў лябараторыі

Пасьля вяртаньня ў 1815 годзе ў Каралеўскі інстытут Фарадэй узяўся за інтэнсіўную працу, у якой ўсё большае месца пачалі занімаць самастойныя навуковыя дасьледаваньні. У 1816 годзе Майкл пачаў чытаць публічны курс лекцыяў па фізыцы й хіміі ў Таварыстве для самаадукацыі. У гэтым жа годзе зьяўляецца ягоная першая надрукаваная праца. У 1820 годзе Фарадэй правёў некалькі досьледаў па выплаўцы сталі, якая ўтрымоўвала нікель. Гэтая праца стала вынаходніцтвам няржаўнай сталі, якая на той час не зацікавіла мэталюргаў. У 1821 годзе ў жыцьці Фарадэя адбыліся некалькі важных падзеяў. Па-першае, ён атрымаў месца наглядчыка будынка й лябараторыяў Каралеўскага інстытута (тэхнічны наглядчык). Па-другое, Майкл апублікаваў дзьве значныя навуковыя працы аб вярчэньні тока вакол магніта й магніта вакол тока й аб зжыжэньні хлёру. І па-трэцяе, у том жа годзе ён ажаніўся, і як паказала жыцьцё, гэты шлюб быў шчасьлівы для абодвух.

У пэрыяд да 1821 году Фарадэй апублікаваў каля сарака навуковых працаў, галоўным чынам па хіміі. У 1824 годзе яму першаму ўдалося атрымаць хлёр ў вадкім стане, а ў 1825 годзе ён упершыню сынтэзаваў гексахлёран — рэчыва, на базе якога ў XX стагодзьдзі вырабляліся розныя інсэктыцыды.

Паступова ягоныя экспэрымэнтальныя дасьледаваньні ўсё болей пераключаліся на вобласьць электрамагнэтызму. Пасьля вынаходніцтва ў 1820 годзе Эрстэдам магнітнага дзеяньня электрычнага току Фарадэя захапіла праблема сувязі паміж электрычнасьцю й магнэтызмам. У 1822 годзе ў ягоным лябараторным дзёньніку зьявіўся запіс: «Ператварыць магнэтызм у электрычнасьць». У 1831 годзе Фарадэй экспэрымэнтальна вынайшаў зьяву электрамагнітнай індукцыі — узьнікненьне электрычнага тока ў правадніку, які рухаецца ў магнітным полі. Фарадэй таксама даў матэматычнае апісаньне гэтай зьявы. На наступны год Майкл вынайшаў так званую «Клетку Фарадэя», а таксама электрахімічныя законы, якія складваюць аснову новаму разьдзелу навукі — электрахіміі, які мае на сёньняшні час вялікую колькасьць тэхналягічных прымяненьняў.

У чэрвені 1832 году Оксфардзкі ўнівэрсытэт дараваў Фарадэю ганаровае званьне Доктара грамадзянскіх правоў. Напряцягу свайго жыцьця Фарадэй адхіліў прапанову перайсьці ў рыцарства й двойчы адмовіўся ад пасады прэзыдэнта Каралеўскага таварыства. Але ў 1838 годзе ён стаў чальцом Швэдзкай каралеўскай Акадэміі навук, а ў 1844 годзе — францускай Акадэміі навук.[18] У 1848 годзе за вялікія паслугі ў галіне навукі Фарадэй атрымаў у маёмасьць палац Гэмптан Корт, куды навукоўца пераехаў у 1858 годзе.[19] Там жа ён і сканаў 25 жніўня 1867 году.

  • Faraday, Michael (1827). Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry. John Murray. 2nd ed. 1830, 3rd ed. 1842
  • Faraday, Michael (1839, 1844). Experimental Researches in Electricity, vols. i. and ii. Richard and John Edward Taylor.; vol. iii. Richard Taylor and William Francis, 1855
  • Faraday, Michael (1859). Experimental Researches in Chemistry and Physics. Taylor and Francis.
  • Faraday, Michael (1861). W. Crookes. ed. A Course of Six Lectures on the Chemical History of a Candle. Griffin, Bohn & Co.
  • Faraday, Michael (1873). W. Crookes. ed. On the Various Forces in Nature. Chatto and Windus.
  • Faraday, Michael (1932—1936). T. Martin. ed. Diary. — published in eight volumes; see also the 2009 publication of Faraday’s diary
  • Faraday, Michael (1991). B. Bowers and L. Symons. ed. Curiosity Perfectly Satisfyed: Faraday’s Travels in Europe 1813—1815. Institution of Electrical Engineers.
  • Faraday, Michael (1991). F. A. J. L. James. ed. The Correspondence of Michael Faraday. 1. INSPEC, Inc. — volume 2, 1993; volume 3, 1996; volume 4, 1999
  • Faraday, Michael (2008). Alice Jenkins. ed. Michael Faraday’s Mental Exercises: An Artisan Essay Circle in Regency London. Liverpool, UK: Liverpool University Press.
  • Course of six lectures on the various forces of matter, and their relations to each other London ; Glasgow : R. Griffin, 1860.
  • The liquefaction of gases Edinburgh: W. F. Clay, 1896.
  • The letters of Faraday and Schoenbein 1836—1862. With notes, comments and references to contemporary letters London: Williams & Norgate 1899.
  1. ^ а б в г Гершун А. Л. Фарадей, Михаил (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXV. — С. 299—301.
  2. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. ^ а б Michael Faraday — 2009.
  4. ^ а б J. T-l. Faraday, Michael (анг.) // Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1885. — Vol. 18. — P. 190—202.
  5. ^ Faraday, Michael (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  6. ^ а б www.accademiadellescienze.it (італ.)
  7. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  8. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. ^ NNDB (анг.) — 2002.
  10. ^ https://www.biodiversitylibrary.org/item/89120#page/227
  11. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  12. ^ Rao, C.N.R. (2000). «Understanding Chemistry». Universities Press. — С. 281. — ISBN 81-7371-250-6.
  13. ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Faraday, Michael». Encyclopædia Britannica. Vol. 10 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 173—175.
  14. ^ «Archives Michael Faraday biography». The IET.
  15. ^ «The Faraday cage: from Victorian experiment to Snowden-era paranoia». The Guardian.
  16. ^ Frank A. J. L. James (2004). «Faraday, Michael (1791—1867)». Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press.
  17. ^ Майкл Фарадэй — артыкул з энцыкляпэдыі «Кругасьвет»
  18. ^ Gladstone, John Hall (1872). Michael Faraday. London: Macmillan and Company. — С. 53.
  19. ^ Twickenham Museum on Faraday and Faraday House

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]