Перайсьці да зьместу

Ян Хрысьціцель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ян Прадвесьнік»)
Ян Хрысьціцель працы Андрэа Мантэньня (1459))

Ян Хрысьціцель (па-габрэйску: יוחנן המטביל, па-грэцку: Ιωάννης ο Βαπτιστής) — паводле Бібліі, прапаведнік, які хрысьціў Ісуса Хрыста. Бацька Яна — Захар, ерусалімскі сьвятар, паводле біблейскага паданьня, належыў да юдэйскага роду сьвятароў і да самай старасьці быў бязьдзетным. Калі ж яму ў храме было бачаньне анёлу, які паведаміў яму чаканае нараджэньне сына, Захар усумніўся, за што быў пакараны нематою й пазбаўлены ад яе толькі пасьля нараджэньня сына. Маці — Елізавета, паводле біблейскага паданьня, паходзіла з роду Аарона й даводзілася сваячкай багародзіцы[1].

Ян Хрысьціцель незадаволены станам грамадзтва, яшчэ ў маладосьці пасяліўся ў пустэльні, дзе вырас у прапаведніка-прарока. На пятнаццатым годзе валадарства рымскага імпэратара Тыбэрыюса, калі кіраўніком Юдэі быў Понтыюс Пілят, ён зьявіўся ля Ярдану з пропаведзьдзю пакаяньня й паведамленьнем, што набліжаецца прыход царства нябеснага. Зьнешнім знакам пакаяньня й духоўнага абнаўленьня ён абраў хрост праз абмываньне ў вадзе. Прыняць ягонае павучэньне прыйшоў і сам Ісус Хрыстос з Назарэту, якога й хрысьціў Ян у Ярдане. Выкрываючы ў сваіх пропаведзях аблуды й заганы людзей, Ян не шкадаваў і зямных уладароў. Ён выклікаў незадавальненьне галілейскага цара Ірада, які, ня церпячы выкрыцьця за незаконную пазашлюбную сувязь з жонкай свайго брата Ірадыядай, пасадзіў прапаведніка ў турму. Там ён стаў ахвярай Ірадыяды, якая патрабавала, каб ёй прынесьлі на талерцы адсечаную галаву Яна. Хрысьціянская царква прылічыла прапаведніка да ліку сваіх сьвятых і для ўшанаваньня ягонай памяці адвяла ў сьвятцах шэраг дзён[2].

Скарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Хрысьціцельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў