Інгрыд Бэргман
Інгрыд Бэргман | |
| па-швэдзку: Ingrid Bergman | |
| Дата нараджэньня | 29 жніўня 1915 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Стакгольм, Швэцыя |
| Дата сьмерці | 29 жніўня 1982 (67 гадоў) |
| Месца сьмерці | Лёндан, Вялікабрытанія |
| Прычына сьмерці | рак малочнай залозы |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка |
| Навуковая сфэра | акторства[d] |
| Гады дзейнасьці | 1934—1982 |
| Бацька | Юстус Бэргман[d] |
| Маці | Friedel Adler[d][4] |
| Дзеці | Пія Ліндстрэм[d], Ізота Інгрыд Расэліні[d] і Ізабэла Расэліні[d] |
| Узнагароды | «Оскар» (1944, 1956, 1974) |
| IMDb | 0000006 |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Подпіс | |
Інгрыд Бэргман (па-швэдзку: Ingrid Bergman; 29 жніўня 1915, Стакгольм, Швэцыя — 29 жніўня 1982, Лёндан, Вялікабрытанія) — швэдзкая й амэрыканская акторка. У рэйтынгу Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў паводле вэрсіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глёбус», двойчы — прэміі «Эмі», першы ляўрэат прэміі «Тоні» (1947).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 году. Акторка шматграннага таленту, разнастайных амплюа, пераймала ў сваёй творчасьці розныя стылі й творчыя манэры, спэцыфіку розных нацыянальных школаў.
Сусьветнае прызнаньне атрымала пасьля здымак у стужках «Газавае сьвятло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Эўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена й мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Свэдэньельмы» (1935), «Забойства ва Ўсходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».
Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1969 — Кветка кактуса
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bergman, Ingrid // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/84191e6d-fd6a-4653-bde5-9ad980f34135 — Svenskagravar.se.
- ↑ Svenska - 8 Ingrid Bergmans familjegrav
- ↑ Norra begravningsplatsen - Sydvästra delen 4 - Skådespelerskan Ingrid Bergman (1915-1982) — kulturgravar.se.
- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Інгрыд Бэргман (анг.) на сайце IMDb
- Інгрыд Бэргман на сайце peoples.ru
- Інгрыд Бэргман на партале «Культура»
- Нарадзіліся 29 жніўня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 29 жніўня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Пахаваныя ў Швэцыі
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў драматычным фільме
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус» за найлепшую жаночую ролю ў мінісэрыяле альбо тэлефільме
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Швэдзкія акторкі
- Акторкі ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну
- Ляўрэаты прэміі BAFTA
- Ляўрэаты прэміі «Эмі»
- Ляўрэаты прэміі «Тоні»
- Ляўрэаты прэміі «Сэзар»
- Памерлі ў Лёндане