1 студзеня
Выгляд
← студзень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
1 сту́дзеня — 1-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 365 дзён (364 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1573 — падчас Лівонскай вайны маскоўскія войскі ўзялі крэпасьць Вейсянштэйн (цяпер Пайдэ), падчас штурму загінуў Малюта Скуратаў
- 1788 — выхад першага нумара ангельскае газэты The Times
- 1806 — Баварыя і Вюртэмбэрг сталі самастойнымі каралеўствамі
- 1818 — выйшла першае выданьне рамана Мэры Шэлі «Франкенштэйн, або сучасны Прамэтэй»
- 1831 — уладамі Расейскай імпэрыі было спыненае дзеяньне Статута ВКЛ 1588 году ў Віцебскай і Магілёўскай губэрнях
- 1880 — пачатак будаўніцтва Панамскага канала
- 1903 — Эдуард VII, кароль Злучанага каралеўства, стаў кайзэрам Індыі
- 1919 — у Смаленску была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь
- 1919 — у Вільні была заснаваная беларуская гімназія
- 1929 — у Менску была адкрытая Акадэмія Навук БССР
- 1933 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Родны край» (выдавалася да 1936) — органа Таварыства Беларускай Асьветы
- 1956 — пачало сваё вяшчаньне Беларускае тэлебачаньне
- 1959 — перамога Кубінскай рэвалюцыі, уваход паўстанцаў у Гавану, стварэньне рэвалюцыйнага ўраду
- 1990 — створаны Слонімскі беларускі драматычны тэатар
- 1993 — Чэхаславаччына падзялілася на дзьве дзяржавы — Чэхію і Славаччыну
- 1995 — заснаваньне Сусьветнае гандлёвае арганізацыі
- 1999 — запушчаная ў абарот агульнаэўрапейская валюта эўра
- 2000 — набылі моц Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь і Кодэкс гандлёвага мораплаўства Рэспублікі Беларусь.
- 2001 — набыў моц Крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь
- 2003 — набыў моц Кодэкс унутранага воднага транспарту Рэспублікі Беларусь
- 2007 — Баўгарыя й Румынія далучыліся да Эўрапейскага Зьвязу
- 2008 — у Беларусі прапіску замянілі рэгістрацыяй пражываньня
- 2009 — Славаччына ўвяла эўра ў якасьці грашовай адзінкі
- 2009 — набылі моц Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах
- 2014 — Латвія ўвяла ў абарачэньне эўра і стала васемнаццатай краінай эўразоны
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1449 — Лярэнца Мэдычы, кіраўнік Флярэнтыйскай рэспублікі
- 1467 — Жыгімонт Стары, вялікі князь літоўскі і кароль польскі
- 1484 — Ульрых Цьвінглі, дзяяч рэфармацыі ў Швайцарыі
- 1823 — Шандар Пэтэфі, вугорскі народны паэт, публіцыст, рэвалюцыйны дзяяч
- 1861 — Яўхім Карскі, беларускі філёляг-славіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, палеограф, фальклярыст
- 1863 — П’ер дэ Кубэртэн, францускі спартовы й грамадзкі дзяяч, ініцыятар арганізацыі сучасных Алімпійскіх гульняў
- 1899 — Васіль Корж, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Другой Сусьветнай вайне, генэрал-маёр, Герой Савецкага Саюзу
- 1907 — Леанід Брэжнеў, кіраўнік савецкай дзяржавы ў 1964—1982 гадох
- 1909 — Сьцяпан Андруховіч, беларускі жывапісец
- 1909 — Сьцяпан Бандэра, украінскі палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху
- 1919 — Джэром Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік
- 1919 — Марэк Эдэльман, польскі палітычны і грамадзкі дзяяч жыдоўскага паходжаньня, кіраўнік паўстаньня ў Варшаўскім гета
- 1920 — Барыс Рагуля, дзяяч беларускага нацыянальнага руху ў 1940-я, адзін з кіраўнікоў Зьвязу Беларускай Моладзі, пасьля вайны на эміграцыі (Бэльгія, Канада), з 1971 году намесьнік прэзыдэнта Рады БНР
- 1937 — Станіслаў Багданкевіч, беларускі банкір, доктар эканамічных навук, прафэсар
- 1938 — Данута Бічэль-Загнетава, беларуская паэтка
- 1945 — Вольга Іпатава, беларуская пісьменьніца
- 1952 — Юры Захаранка, беларускі палітык, зьніклы ў 1999 годзе
- 1955 — Сяргей Гімаеў, савецкі хакеіст, трэнэр
- 1960 — Антоні Дзям’янка, генэральны вікарый Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі
- 1961 — Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадзкі дзяяч
- 1965 — Малгажата Гандзьлік, эспэрантыстка, сябра эўрапейскага парлямэнту з 2004 году
- 1967 — Саід Чмагх, ірацкі тэлеапэратар інфармацыйнае агенцыі «Reuters»
- 1976 — Вольга Пярн, беларуская і эстонская мультыплікатарка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1894 — Гайнрых Гэрц, нямецкі фізык
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Новы год паводле грыгарыянскага календара
- Куба — Дзень вызваленьня
- Славаччына — Дзень абвяшчэньня незалежнасьці
- Судан — Дзень незалежнасьці