Перайсьці да зьместу

Антоні Дзям’янка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Дзям’янка
Род дзейнасьці Генэральны вікарый Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі
Дата нараджэньня 1 студзеня 1960 (64 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Месца працы

Анто́ні Дзям’я́нка (нарадзіўся 1 студзеня 1960) — генэральны вікарый Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі.

Вучыўся ў сэмінарыі ў Рызе. Атрымаў сакрамэнт сьвятарства 28 кастрычніка 1980 году. З 1984 па 1998 быў пробашчам парафіі ў Наваградку. 4 ліпеня 1998 Папа Ян Павал II прызначыў яго тытулярным біскупам Лесьві і дапаможным біскупам Гарадзенскае дыяцэзіі. 29 верасьня таго ж году адбылося рукаўскладаньне ў біскупа. 14 сьнежня 2005 загадам Яна Паўла ІІ Антоні Дзям’янка быў вызвалены ад абавязкаў дапаможнага біскупа Гарадзенскае дыяцэзіі і прызначаны дапаможным біскупам Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі. 14 чэрвеня 2006, пасьля таго, як кардынал Казімер Сьвёнтак папрасіў вызваліць яго ад абавязкаў арцыбіскупа, біскуп Дзям’янка прызначаны апостальскім адміністратарам архідыяцэзіі. Пасьля ўступленьня на пасаду менска-магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прызначаны генэральным вікарыем архідыяцэзіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]