Ульрых Цьвінглі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ульрых Цьвінглі
Ulrich Zwingli
Адукацыя
Дзейнасьцьтэоляг, перакладнік, сьвятар, пратэстанцкі рэфарматар, пісьменьнік, прапаведнік
Сапраўднае імяпа-эльзаску: Ulrich Zwingli
Нарадзіўся1 студзеня 1484
Памёр11 кастрычніка 1531
ДзеціРэгула Гвальтэр-Цьвінглі[d], Вільгельм Цьвінглі[d], Гульдрых Цьвінглі[d] і Ганна Цьвінглі[d]
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У́льрых Цьві́нглі (Ulrich Zwingli, Huldrych Zwingli; 1 студзеня 1484 — 11 кастрычніка 1531) — дзяяч рэфармацыі ў Швайцарыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1484 годзе. Вучыўся ў Базэлі, Бэрне. Да 1516 году быў вікарыем каталіцкай парафіі ў Гларусе. У 1515 годзе сустрэўся з Эразмам Ратэрдамскім, які аказаў на яго вялікі ўплыў. Пачынае разьвіваць сваю ўласную рэлігійную дактрыну. Лічыў, што яго Касьцёл не павінен насьледаваць рымска-каталіцкую дысцыпліну і літургію. У 1518 годзе стаў народным прапаведнікам катэдры ў Цюрыху. У 1522 годзе патаемна ажаніўся з Аннай Мэер. Каталіцкі біскуп Канстанцыі спрабаваў знэўтралізаваць погляды Цьвінглі, але безвынікова. У 1528 годзе, у выніку яго дзейнасьці, да руху рэфармацыі далучыліся (апрача Цюрыха): Базылея, Санкт Гален, Шафуза, Канстанцыя. У выніку непаразуменьняў з Лютэрам у 1529 годзе рэфаматарскі рух у Швайцарыі страціў падтрымку нямецкіх князёў. Загінуў у 1531 годзе ў бітве пад Ка́пэлем з войскамі каталіцкіх тэрыторыяў Швайцарыі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Копія «95-ці тэзаў» (1522)

«Заўвагі на тэму сапраўднай і фальшывай рэлігіі» (1528 год).

Погляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жадаў вярнуць хрысьціянству яго першасную прастату. Лічыў Біблію падмуркам веры і ўлады. Гэтым тлумачыцца яго правядзеньне рэфармацыі, поруч з грамадзкімі ўладамі, «зьверху». Прыхільнік нямецкай мовы ў літургіі. Асуджаў ужываньне: абразоў, спэцыяльных літургічных вопратак, музыкі ў літургіі. Лічыў, што Хрыстос толькі духоўна прысутнічае ў Эхарыстыі. Цьвінгліянства характарызуецца гуманізмам, радыкалізмам і рацыяналізмам (у адрозьненьне ад лютаранства). Лічыў, што сьвецкая ўлада мае права ўмешвацца ў справы Царквы. Не прызнаваў ніводнага сакрамэнту, што прынятыя ў каталіцтве і праваслаўі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гугеноцкі крыж