Перайсьці да зьместу

Іван Агееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Агееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 2005(2005-04-21)[1] (21 год)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ворша
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2025 СКА-1938 26 (2)
2025 Астравец 6 (2)
2026—4 Ворша

Іва́н Аге́еў (нар. 21 красавіка 2005 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Воршы».

Пачынаў займацца футболам у роднай Воршы, у 2015 годзе трапіў у структуру менскага «Дынама», а праз тры гады перабраўся ў акадэмію АБФФ на базе сталічнага РДВАР. У ліпені 2022 году, па заканчэньні падрыхтоўкі ў акадэміі, перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Віцебску» (3:0), калі выйшаў на гульнявую пляцоўку на пачатку другога тайму і пазьней быў заменены. Пасьля гуляў у асноўным за дубль клюбу. У сэзоне 2023 году ўжо быў гульцом асноўнага складу каманды, але менчукі паводле вынікаў году страцілі месца ў эліце.

У ліпені 2025 году на правах свабоднага агента далучыўся да «Астраўцу», склаўшы кантракт да канца сэзону[3]. Дэбютаваў за клюб 27 ліпеня ў матчы Першай лігі супраць «Воршы», выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне ды вызначыўшыся голам і галявой перадачай. У пачатку 2026 году вярнуўся ў родны горад, дзе прыяднаўся да аднайменнага клюбу[4].

У кастрычніку 2021 году браў удзел у матчах зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы. У лютым 2022 году стаў бронзавым прызэрам Кубка Разьвіцьця. 28 сакавіка 2023 году дэбютаваў за зборную Беларусі да 19 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Расеі, выйшаўшы на поле з капітанскай павязьзю.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]