Перайсьці да зьместу

Даніла Чуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніла Чуль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 2005(2005-02-14)[1] (21 год)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб СКА-1938
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 СКА-1938 74 (12)
Зборныя
2023 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 лістапада 2025.

Даніла Чуль (нар. 14 лютага 2005 году) — беларускі футбаліст, нападнік СКА-1938.

Выхаванец Акадэміі АБФФ, якая працавала на базе сталічнага РДВАР. У ліпені 2022 году, пасьля заканчэньня акадэміі, перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[2]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 жніўня 2022 году ў матчы супраць «Віцебску» (3:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, выходзіў на замену. Цягам сэзону 2023 году быў адным з ключавых футбалістаў клюбу, а ў студзені 2024 году быў прызначаны капітанам каманды[3]. Дэбютным загнаным голам за клюб вызначыўся 27 красавіка 2024 году ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны». Пасьля таго, як каманда страціла месца ў Першай лізе, застаўся ў шэрагах «энэргетыкаў». За сэзон 2025 году ў Другой лізе разам з клюбам не зазнаў аніводнай паразы, як у рэгіянальнай частцы чэмпіянату, гэтак і на фінальным этапе, дзе вызначыўся 7 праведзенымі галамі і 2 галявымі перадачамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]