Аляксей Сквярнюк
Аляксей Сквярнюк | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1985 (37 гадоў) Менск, БССР | |
Рост | 171 см | |
Вага | 64 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 2004—2008 2008—2011 2011—2012 2012 2013 2014 2015—2016 |
Зорка-ВА-БДУ Крылы Саветаў Кубань Спартак Нальчык Славія Мазыр Уфа Смаргонь Белшына |
29 (8) 46 (3) 45 (4) 6 (0) 10 (1) 6 (0) 20 (2) 49 (6) |
Зборныя | ||
2007—2008 | Беларусь | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксе́й Сквярню́к (нарадзіўся 13 кастрычніка 1985 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2008 гадах правёў 7 гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаў кар’еру ў менскай ««Зорцы»-ВА-БДУ. У 2004 годзе перайшоў самарскія «Крылы Саветаў», дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У 2008 годзе трапіў у краснадарскую «Кубань», якой двойчы дапамог выйсьці ў вышэйшы дывізіён.
Улетку 2011 году перайшоў у «Спартак-Нальчык», але ня здолеў замацавацца ў клюбе і праз год пакінуў яго. У жніўні 2012 году падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[1]. У лютым 2013 году зноўку адправіўся ў Расею, стаўшы гульцом «Уфы»[2], але ўжо ў траўні пакінуў гэты клюб[3].
У другой палове 2013 году падтрымліваў форму разам з «Гарадзеяй», але ня мог дапамагчы гэтай камандзе ў чэмпіянаце, бо лічыўся легіянэрам[4][5]. У красавіку 2014 году падпісаў кантракт з «Смаргоньню»[6], але ўжо ў чэрвені 2014 году пакінуў гэты клюб[7]. У ліпені 2014 году, ня здолеўшы ўладкавацца ў іншых клюбах, зноўку вярнуўся ў «Смаргонь»[8].
У лютым 2015 году трэніраваўся разам зь «Іслаччу»[9]. Пазьней далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[10][11], у складзе якой дэбютаваў 10 красаівка 2015 году ў матчы супраць «Гомелю» на стадыёне «Цэнтральны», матч скончыўся паразай для бабруйскіх футалістаў зь лікам 2:0, а сам Аляксей правёў на пляцоўцы 82 хвілінаў.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
8 верасьня 2007 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Усяго за зборную згуляў 7 матчаў.
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2015 | Вышэйшая ліга | 23 | 6 |
2016 | Вышэйшая ліга | 26 | 0 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Алексей Сквернюк перешел в мозырскую «Славию». Football.by(рас.)
- ^ Сквернюк перешел в «Уфу». Football.by(рас.)
- ^ Алексей Сквернюк расстался с «Уфой». Football.by(рас.)
- ^ Алексей Сквернюк: «Буду рад любым предложениям. В том числе и из «Городеи»(недаступная спасылка). Goals.by(рас.)
- ^ Футбол. Алексей Сквернюк: в Беларуси я считаюсь легионером. «Прессбол»(рас.)
- ^ Алексей Сквернюк стал игроком «Сморгони». Football.by(рас.)
- ^ Сквернюк покинул «Сморгонь» и уехал на просмотр в Москву. Football.by(рас.)
- ^ «Сморгонь» – «Днепр». Сквернюк значится в заявке хозяев. By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Виталий Жуковский: «С командой тренируются Сквернюк, Алумона, Быченок». By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Сквернюк тренируется «Белшиной». By.Tribuna.com(рас.)
- ^ Бюджет-2015: минус девять миллионов. «Прессбол»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Энэргетык»-БДУ Менск
- Футбалісты клюбу «Крылы Саветаў» Самара
- Футбалісты клюбу «Кубань» Краснадар
- Футбалісты клюбу «Спартак» Нальчык
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск