Яўген Война
| Яўген Война | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 студзеня 2000[1][2] (25 гадоў) | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Юні Ікс Лабс | |
| Нумар | 12 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2020 | Энэргетык-БДУ | 1 (0) |
| 2021 | БДУ[d] | 10 (4) |
| 2021—2022 | Лякаматыў Гомель | 27 (0) |
| 2023 | Маладэчна-2018 | 23 (3) |
| 2024 | Энэргетык-БДУ | 31 (1) |
| 2025— | Юні Ікс Лабс | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Яўген Война (нар. 12 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца сталічнага «Юні Ікс Лабс».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2019 году, пасьля выхаду менскага «Энэргетыка-БДУ» ў Найвышэйшую лігу, пачаў выступаць за дублюючы склад клюбу. Таксама пачаў прыцягвацца і да асноўнага складу. 27 красавіка 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (4:3) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым да асновы не прыцягваўся, выступаў за дубль.
У пачатку 2021 году, пакінуўшы «Энэргетык-БДУ», далучыўся да каманды БДУ з Другой лігі. У ліпені 2021 году перайшоў у гомельскі «Лякаматыў». У сэзоне 2021 году быў гульцом асноўнага складу, а ў 2022 годзе пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2023 году пакінуў гомельскі клюб[3]. У лютым 2023 году стаў гульцом «Маладэчна-2018». У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[4], аднак у красавіку далучыўся да «Энэргетыка-БДУ»[5]. Быў гульцом асноўнага складу, але каманда паводле вынікаў сэзону страціла месца ў Першай лізе. Перад пачаткам новага сэзону стаў футбалістам сталічнага «Юні Ікс Лабс».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)