Амар аль-Башыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амар аль-Башыр
و يعرف بي بيشة)عمر البشير
7-ы прэзыдэнт Судану
30 чэрвеня 1989 — 11 красавіка 2019
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Ахмэд аль-Міргані
Старшыня Рэвалюцыйнай каманднай рады нацыянальнага ўратаваньня
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993
Міністар абароны Судану
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 студзеня 1944 (80 гадоў)
Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан
Партыя: Нацыянальны кангрэс
Сужэнец: Фатыма Халід
Відад Бабікэр Амэр
Адукацыя: Эгіпецкая вайсковая акадэмія
Узнагароды:
Order of the Republic of Serbia

Ама́р Хаса́н Ахма́д аль-Башы́р (па-арабску: عمر حسن أحمد البشير‎; нар. 1 студзеня 1944, Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан) — суданскі палітык, 7-ы прэзыдэнт Судану (1989—2019), старшыня партыі Нацыянальны кангрэс. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, скінуўшы дэмакратычна абраны ўрад прэм’ер-міністра Садыка аль-Махдзі[1]. З таго часу тройчы быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта.

За ягоным кіраваньнем скончылася грамадзянская вайна ў Судане, у выніку якое адбылося аддзяленьне ў самастойную дзяржаву Паўднёвага Судану (2005); у вайне ў Дарфуры загінулі паводле розных ацэнак ад 200[1] да 400 тысячаў чалавек[2][3].

У сакавіку 2009 стаў першым дзейным прэзыдэнтам дзяржавы, абвешчаным у вышук Міжнародным крымінальным судом за арганізацыю масавых забойстваў, згвалтаваньняў і рабаўніцтва цывільнага насельніцтва Дарфуру[3][4]. Рашэньне суду не прызнанае Афрыканскім зьвязам, Лігай арабскіх дзяржаваў, Рухам недалучэньня, урадамі Расеі й Кітаю.

11 красавіка 2019 году адхілены ад улады і ўзяты вайскоўцамі пад варту, а ў краіне пачаліся кансультацыі наконт стварэньня «пераходнай рады»[5].

Стасункі зь Беларусяй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2004 року Беларусь стала першай краінай Эўропы, якую наведаў Амар аль-Башыр[6][7].

У студзені 2017 року Аляксандар Лукашэнка наведаў Судан, дзе правёў перамовы з Амарам Хасанам Ахмэдам аль-Башырам і падпісаў дамову аб дружалюбных стасунках і супрацоўніцтве[8].

10 сьнежня 2018 року Амар аль-Башыр прыехаў зь візытам у адказ[9], дзе адкрыў амбасаду Судану і падпісаў некалькі пагадненьняў пра міждзяржаўнае супрацоўніцтва[10]. Перад ягоным прыездам Міжнародны крымінальны суд адаслаў беларускім уладам запыт на арышт і выдачу аль-Башыра паводле Рымскага статуту на аснове двух ордэраў на арышт, выдадзеных у 2009 і 2010 роках[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б FACTBOX — Sudan’s President Omar Hassan al-Bashir (анг.). Reuters (14 ліпеня 2008). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  2. ^ Q&A: Sudan’s Darfur conflict (анг.) BBC News. Бі-Бі-Сі (23 лютага 2010). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  3. ^ а б The Darfur Genocide (анг.). United human rights council (26 траўня 2009). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  4. ^ Alleged crimes (non-exhaustive list) (анг.) The Prosecutor v. Omar Hassan Ahmad Al Bashir. International criminal court. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  5. ^ Прэзыдэнта Судану, які кіраваў 30 гадоў, узялі пад варту, Радыё Свабода, 11-04-2019
  6. ^ Каліноўскі, Валер (29 ліпеня 2004) Суданскі прэзыдэнт завяршыў візыт у Беларусь, а ягоная жонка наведала сёньня фабрыку «Мілавіца» і фітнэс-цэнтар Палітыка. Радыё «Свабода»Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  7. ^ Пачаўся афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Судан Навіны. Беларускае тэлебачаньне (16 студзеня 2017). — …прэзідэнт Судана ў Беларусі бываў у 2004. Гэта быў не толькі першы афіцыйны візіт у гісторыі дзяржаў, але і першы візіт Амара аль-Башыра ў Еўрапейскі рэгіён. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  8. ^ БелТА. (18 студзеня 2017) Беларусь абмеркавала магчымасьць удзелу ў здабычы нафты і газу ў Судане Палітыка. ЗвяздаПраверана 13 сьнежня 2018 г.
  9. ^ Лукашэнка сустрэўся з «самым жорсткім» прэзыдэнтам з Афрыкі. Хто такі аль-Башыр Палітыка. Радыё «Свабода» (10 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  10. ^ President Al-Bashir Expresses Satisfaction over Relations with Belarus (анг.) News. Sudan news agency (11 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  11. ^ Request to the Republic of Belarus for Cooperation in the Arrest and Surrender of Omar Hassan Ahmad Al-Bashir (анг.) (pdf). Міжнародны крымінальны суд (4 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Ахмэд аль-Міргані
Прэзыдэнт Судану
1989 — 2019
Наступнік
'