Дэклярацыя незалежнасьці ЗША

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Шаблён:Дакумэнт Дэкляра́цыя незале́жнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі (па-ангельску: United States Declaration of Independence) — дакумэнт, прыняты на Другім Кантынэнтальным кангрэсе 4 ліпеня 1776 року ў Філядэльфіі (Пэнсыльванія). Дэклярацыя абвясьціла незалежнасьць Трынаццаці калёніяў ад каралеўства Вялікабрытаніі. Калёніі станавіліся асобнымі штатамі, якія мелі ўтварыць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Дэклярацыю падпісалі прадстаўнікі Нью-Гэмпшыру, Масачусэцкай затокі, Род Айлэнду, Канэктыкуту, Нью-Ёрку, Нью-Джэрзі, Пэнсыльваніі, Мэрылэнду, Дэлавэру, Вірджыніі, Паўночнай Караліны, Паўднёвай Караліны і Джорджыі.

Першапачатковы тэкст Дэклярацыі падрыхтаваў Томас Джэфэрсан, канчатковы варыянт уключаў папраўкі Кангрэсу. Пасьля ратыфікацыі тэксту 4 ліпеня Кангрэс заняўся публікацыяй Дэклярацыі незалежнасьці. Варыянт, зь якога адбываўся друк, не захаваўся, аднак у Бібліятэцы Кангрэсу захоўваецца першапачатковы варыянт Томаса Джэфэрсана з дапаўненьнямі Джона Адамза і Бэнджаміна Франкліна, а таксама з Джэфэрсанавымі заўвагамі датычна паправак Кангрэсу. Найбольш вядомая копія Дэклярацыя незалежнасьці — падпісаны ўсімі бакамі дакумэнт, які выстаўлены ў Нацыянальным архіве ў Вашынгтоне.

Першапачаткова Дэклярацыя служыла толькі выказваньнем незалежнасьці ад былой мэтраполіі. Пасьля Гетысбэрскай прамовы Абрагама Лінкальна яна стала прызнаным тэкстам па абвяшчэньні базавых правоў чалавека, у прыватнасьці, ейны другі сказ сьцьвярджае:


« Мы лічым відавочнымі гэтыя ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі, што яны надзеленыя Творцам пэўнымі неад’емнымі правамі, сярод якіх — жыцьцё, свабода і права на шчасьце. »

Выраз стаў прадстаўляць маральны стандарт, якому мкнуцца адпавядаць Злучаныя Штаты Амэрыкі. Дакумэнт стаў узорам для наступных дэклярацыяў незалежнасьці ў Эўропе (першая з такіх — Фляндрская дэклярацыя ў часе Брабанцкай рэвалюцыі ў Аўстрыйскіх Нідэрляндах 1789 року), Лацінскай Амэрыцы, а пазьней у Афрыцы (Лібэрыя) і Акіяніі (Новая Зэляндыя).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]