Дарослы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Даро́слычалавек, які дасягнуў пэўнага ўзросту, і ў дачыненьні якога ёсьць падставы меркаваць, што ён валодае цялеснай і мэнтальнай сталасьцю. Дарослы індывід мае тыя неабходныя веды і ўменьні, якія дазваляюць яму прымаць рашэньні, важныя на яго жыцьцёвым шляху.

У параўнаньні з падлеткамі, дарослыя надзеленыя большымі правамі і большай адказнасьцю. Як правіла, дарослыя ў стане самі сябе забясьпечваць. Уваходжаньне ў дарослы век, у залежнасьці ад мясцовага заканадаўства, суправаджаецца атрыманьнем такіх правоў, як кіраваньне аўтамабіля, ужываньне алькаголю, паленьне, самастойны выезд за мяжу, удзел у палітычным жыцьці (атрыманьне правоў абіраць і быць абраным), палавыя адносіны і шлюб.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дарослысховішча мультымэдыйных матэрыялаў