Скідальскае паўстаньне (1939)
Скідальскае паўстаньне | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Супернікі | |||||||||||||
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі | Дзяржаўная паліцыя Польшчы і Польскае войска | ||||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||||
М. Літвін | |||||||||||||
Колькасьць | |||||||||||||
231 чалавек | 100 жаўнераў і паліцыянтаў | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
31 забіты | |||||||||||||
1918—1925 |
---|
1939—1946 |
Скі́дальскае паўста́ньне — антыпольскае выступленьне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі 17—20 верасьня 1939 году ў мястэчку Скідаль.
Адбылося ў часе паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, якая знаходзілася пад уладай Польскай Рэспублікі пасьля Рыскага падзелу 1921 году.
17 верасьня 1939 году мясцовыя сябры Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі раззброілі польскіх вайскоўцаў і паліцыю ў Скідалі. Рэвалюцыйны камітэт Скідалю ў складзе 8 сябраў накіраваў ганцоў у ваколічныя вёскі, каб абвясьціць пра ўсталяваньне савецкай улады. У выніку да паўстанцаў далучыліся вяскоўцы. 18 верасьня з Горадні ў Скідаль накіравалі вайсковы эшалён, але паўстанцы перахапілі яго і забралі зброю. Польскіх вайскоўцаў паўстанцы адпусьцілі. Тады польскі добраахвотны атрад заняў Скідаль, а Рэвалюцыйны камітэт адступіў у лес. У Скідалі польскі добраахвотны атрад закатаваў 31 паўстанца. У ноч на 20 верасьня паўстанцы выйшлі зь лесу і рушылі з боем да Скідаля. Тым часам, у Скідаль накіравалі польскую коньніцу з артылерыяй. Палякі паланілі 200 скідзельцаў, якіх павялі да вёскі Котра на расстрэл. Па дарозе іх перапыніла частка Чырвонай арміі, якая вызваліла палонных[1].
Суд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1940 годзе савецкі суд асудзіў некалькі польскіх здушальнікаў Скідальскага паўстаньня[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Маргарыта Ўшкевіч. «Чым важны пасыл 17 верасьня? Нацыя хацела аб’яднацца» // Зьвязда : газэта. — 26 жніўня 2021. — № 164 (29533). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |