Перайсьці да зьместу

Котра (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Котра, трансьліт. Kotra
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Гарадзенскі
Сельсавет Абухаўскі
Часавы пас
Каардынаты 53°35′08″ пн. ш. 24°11′20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 220 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 152
СААТА 4220860031
Нумарны знак 4
Котра на мапе Беларусі ±
Котра
Котра
Котра
Котра
Котра
Котра

Ко́тра[1]вёска ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Котра ўваходзіць у склад Абухаўскага сельсавету.

Вёска каля Скідзелю. У верасьні 1915 году тут вяліся моцныя супрацьстаяньні між адступаючай расейскай арміяй і надыходзячымі авангардамі нямецкіх войскаў. Адным з галоўных стратэгічных аб’ектаў баёў зьяўляўся чыгуначны мост праз Котру, непадалёку якога паўсталі могілкі. У міжваенныя гады немцы прыяжджалі сюды, каб прывесьці ў парадак могілкі, былі адлітыя новыя бэтонныя надмагільныя табліцы. Пазьней, ужо пры незалежнай Беларусі, могілкі былі новаўпарадкаваныя. І сёньня за могілкамі даглядаюць, скошаная трава, акуратныя таблічкі, на якіх і цяпер можна прачытаць імёны загінулых нямецкіх жаўнераў.[2]

  • 2010 год — 220 чалавек
  • 1999 год — 301 чалавек

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Чальцы Гарадзенскага езуіцкага калегіюму ў Котры ў другой палове XVII ст. за свой кошт пабудавалі драўляны касьцёл, у якім затым праводзіліся каталіцкія набажэнствы для мясцовай шляхты, а таксама ўніяцкія для падданых сялянаў[3].

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 165
  2. http://harodnia.com/be/sionnia/zhyccio-horada/401-dalinaj-kotry Далінай Котры і азёрамі гарадзенскай пушчы.
  3. Владимир Лявшук. Иезуитский коллегиум в Гродно XVII-XVIII стст.: очерк эволюции забытого образовательного учреждения // Гарадзенскі палімпсест. XII – XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Горадня — Беласток: 7 лістапада 2008. — С. 102. — 228 с.