Перайсьці да зьместу

Яўтушкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Прасьвет (Сьветлагорскі раён)»)
Яўтушкавічы
лац. Jaŭtuškavičy
Населены пункт
У вёсцы
У вёсцы
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Шацілавіцкі
Сельсавет Давыдаўскі
Першыя згадкі XV стагодзьдзе
Часавы пас
Каардынаты 52°31′49″ пн. ш. 29°30′53″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 125 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2342
Паштовы індэкс 246284
СААТА 3250808051
Нумарны знак 3
Яўтушкавічы на мапе Беларусі ±
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы
Яўтушкавічы

Яўтушкавічы (з 1926 году — Прасьве́т[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Іпы. Уваходзяць у склад Давыдаўскага сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 125 чалавек. Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Шацілавічаў, за 5 км ад чыгуначнай плятформы Узнаж (лінія Жлобін — Каленкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Шацілавічамі.

Яўтушкавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню Яўтушкавічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1737 яны ўваходзілі ў склад маёнтку Ліпава ў валоданьні Горватаў.

У 1753 годзе ў Яўтушкавічах збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданьні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 год — 17 двароў. Дзеяла расейская царкоўна-прыходзкая школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Яўтушкавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Яўтушкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 году бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасьвет.

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 263 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 125 чал.[3]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Яўтушкавічах працуе дом культуры.

Плян Яўтушкавічаў складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.