Люі-Леапольд Буалі
Люі-Леапольд Буалі | |
| Дата нараджэньня | 5 ліпеня 1761[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 4 студзеня 1845[1][2][3][…] (83 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | маляр, літограф, малявальнік |
| Навуковая сфэра | малярства і выяўленчае мастацтва[4] |
| Сябра ў | Інстытут Францыі[d] |
| Жанры | жанравае малярства[d] |
| Узнагароды | |
Люі-Леапольд Буалі (па-француску: Louis-Léopold Boilly, 5 ліпеня 1761, Ля-Басэ, дэпартамэнт Нор — 4 студзеня 1845, Парыж) — францускі жывапісец і гравэр.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Люі-Леапольд Буалі нарадзіўся ў Басэ ў 1761 годзе, сын мясцовага скульптара па дрэве. Быў самавукам, пісаў карціны з 12 гадоў. Буалі шанавалі за яго здольнасьці ў партрэтным жанры. Навучаўся тэхнічнаму прыёму трамплёй у Дамініка Данкрэ, перш чым пераехаць у Парыж каля 1787 году. Ён стварыў некалькі твораў у бытавым жанры, якія дэманструюць лад жыцьця паспалітага насельніцтва ў Францыі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя. Быў узнагароджаны мэдалём парыскага Салёна ў 1804 годзе. У 1833 годзе стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна.
Сын Буалі Жульен Леапольд (1796—1874) таксама стаў жывапісцам, сын Альфонс (1801—1867) займаўся вырабам гравюр.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Louis-Léopold Boilly (нід.)
- 1 2 Louis-Léopold Boilly (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- 1 2 Louis-Leopold Boilly // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі