Перайсьці да зьместу

Канкан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тулюз-Лятрэк. Афіша 1895 году

Канка́н (па-француску: cancan «шум, гам») — скоры францускі танец. Доўгі час лічыўся непрыстойным. Зьявіўся ў Парыжы ў 1830-я гадына публічных балях. Уваходзіць у рэпэртуар кабарэ.

Музычны памер 2/4. Рух скоры, рухавы. Характэрныя рухі: выкідваньне рукі, нагі, галавы, скачкі ўніз галавой. Найбольш вядомая мэлёдыя — канкан кампазытара Афэнбаха з апэрэты «Арфэй у пекле» (1858).

Афэнбах Канкан
Запіс выступу жанчын. 25 ліпеня 2014 году.

З пачатку канкан ня быў адназначны прыняты ў насельнікаў Парыжу, бо многія яго лічылі вельмі непрыстойным. Многія патрабавалі забароны выкананьня канкану. Адмысловыя грамада людзей была ўпаўнаважаная ўладамі места Парыж для разгляду дазволу выступленьняў у кабарэ з канканам. Яна дазволіла выступаць канкану ў кабарэ.

Першыя спробы выступу з канканам былі ў 1820—1830-ыя гады ў месьце Парыж. Існуе здагадка, што асноваю для канкану стала кадрыля. Вядомы, ў той час, танец. Яго танцавалі ва ўсёй Эўропе. Магчыма, ў канкан запазычылі з танца Галёп, які быў вядомы ў пачатку 1800-ых гадоў. У канцы 1800-ых гадоў пачалі насіць жанчыны панчохі. Яны сталі абавязковымі, бо хавалі ногі жанчын пры выкананьні канкану. Доўгі час канкан танцавала асобна адна жанчына. Толькі ў 1928 годзе П'ер Сандрыні прыдумаў аб'яднаць некалькіх жанчын пры танцах канкану. Такім чынам узьнік «клясычны» канан.

Доўгі час канкан прызнаваўся непрыстойным і раўналі жанчын, якія яго выконваюць да непрыстойных жанчынаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канкансховішча мультымэдыйных матэрыялаў