Лео Таксыль
Лео Таксыль | |
па-француску: Léo Taxil | |
![]() Лео Таксыль | |
Дата нараджэньня | 21 сакавіка 1854 (169 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | ![]() |
Дата сьмерці | 31 сакавіка 1905 |
Месца сьмерці | ![]() |
Грамадзянства | Францыя |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | |
Прафэсія | пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзяяч |
Псэўданімы | Léo Taxil[1] |
Лео Таксыль (па-француску: Léo Taxil), сапраўднае імя Габрыель Антуан Жаган-Пажэс (па-француску: Gabriel Antoine Jogand-Pagès; 1854—1907) — францускі пісьменьнік і журналіст, яркі прадстаўнік францускага пісьменьніцтва.
Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Францыі ў 1854 годзе. Свае дзяцінства, юннацтва й вучобу Л. Таксыль правёў у езуіцкае калегіі. Іх асяродзьдзе прывяло Л. Таксыля да мысьлі, што ўся каталіцкая царква крывадушная ўстанова й усё жыцьцё Л. Таксыль яе ненавідзеў.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Творчая дзейнасьць Л. Таксыля прыпала на гады барацьбы ў Францыі паміж народапраўцамі і прыхільнікамі каралеўскае ўлады. Пасьля паражэньня Францыі ў вайне з Прусыяю й падзеньня ўлады Напалявона Трэцяга разгарэлася вострая барацьба за будучы дзяржаўны лад Францыі. У канцы 1870-ых гадоў барацьба закончылася перамогаю народапраўцаў. Пачаліся ганеньні на прыхільнікаў каралеўскае ўлады і блізкае да іх каталіцкае царквы. Езуіты былі забароненыя. У Францыі вучоба дзяцей была перададзеная дзяржаўным установам, а каталіцкая царква была адсунутая ад вучобы дзяцей. Каталіцкая царква доўга была супраць новага ладу Францыі. Толькі ў 1890 годзе кардынал Лявэжэры, са згоды папы Льва ГІ, прасіў каталікоў прызнаць дзяржаўны лад краіны.
Л. Таксыль пачаў падтрымліваць народапраўцаў, якія перамаглі ў барацьбе за ўладу. Ён выдаваў кнігі, якія высьмейвалі каталіцкую царкву, паказвалі яе крывадушніцтва, злачынствы. З 1879 году Л. Таксыль выдаў некалькі твораў:
- «Плоцкія паводзіны папы Пія 9»
- «Сын езуіта»
- «Сямейства Борджыя»
- «Атруціцель Леў ГІ і пяць мільёнаў канонікаў»
- «Эвангельле бавіць, або жыцьцё Ісуса Хрыста»
- «Сьвяшчэнны вяртэп»
Усе кнігі сталі добра вядомымі ў Францыі, бо ў іх было многа высьмейваньня, апісаньня насільства, забойства, плоцкія чыны каталіцкіх і хрысьціянскіх сьвяшчэнікаў. Большасьць чынаў не пацьвярджаецца ніякімі доказамі, але яго творы карысталіся любоўю ў атэістаў.
У СССР творы Л. Таксыля перавыдаваліся[2] аж да распаду СССР. Напрыклад, у БССР выдавалася кніга «Сьвяшчэнны вяртэп» ў 1987 годзе накладам 200 000 асобнікаў[3]. Яе выкарыстоўвалі ў барацьбе з хрысьціянствам і для далейшага распаўсюджаньня атэізму ў СССР.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bibliothèque nationale de France Record #12181141c // BnF catalogue général (фр.) — Paris: BnF.
- ^ Таксиль, Лео Священный вертеп. — Масква: Политиздат, 1965. — 544 с.
- ^ Таксиль, Лео Священный вертеп. — Менск: Беларусь, 1987. — 510 с. — 200 000 ас.