Ірына Жарнасек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Жарнасек
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 17 студзеня 1953(1953-01-17) (71 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жарнасек (неадназначнасьць).

Іры́на Фра́нцаўна Жарнасе́к (нар. 17 студзеня 1953, вёска Чаранкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская пісьменьніца.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Завочна скончыла Менскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 роках — загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэсту № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 роках — карэспандэнтка шматтыражнай газэты «Знамя новостройки» гэтага трэсту. З 1983 року — карэспандэнтка наваполацкой гарадзкой газэты «Хімік». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1987), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Жыве ў Наваполацку. Рэдактарка часопісу «Маленькі рыцар Беззаганнай», сябра рэдкалегіяў часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера».

Першае апавяданьне апублікавала ў 1978 року (газэта «Хімік»), у наступным року выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтарка кнігаў прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара» (2003), аповесьці-казкі «Спрэчка анёлаў» (2004), раману «Будзь воля Твая» (2004), зборніку вершаў «Шукаю цябе» (2008).

Творы пісьменьніцы перакладзеныя на польскую, славацкую, украінскую мовы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]