Ала Сямёнава
Ала Сямёнава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 9 жніўня 1938 (82 гады) Усьць-Бальшарэцк, Усьць-Бальшарэцкае сельскае паселішча, Камчацкая вобласьць, Далёкаўсходні край, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Альбіна (Ала) Іванаўна Сямёнава (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласьць, РСФСР, СССР) — пісьменьніца.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 30-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Ўладзівасток, пазьней у Хабараўск, удзельнік ВАВ. У 1944 г. сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вялейцы ды Наваградку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў БДУ. Пасьля заканчэньня філялягічнага факультэту БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гг. літсупрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гг. — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. — літсупрацоўнік, з 1987 г. — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». Сябра СП СССР з 1982 г., потым Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Узнагароджана мэдалём. З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ выступае з 1966 г.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ішлі ў паходы партызаны. — Мінск. 1968. 55 с.
- Гарачы след таленту. Літаратурна-крытычныя эцюды. Мінск. 1979. 188 с.
- Слова сапраўднага лад. Літаратурныя эцюды. Мінск. 1986. 206 с.
- Святло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраванні. Мінск. 1995. 235 с.
- Таямніцы пакутны колер. Эсэ. Апавяданні. Мінск. 2004. 103 с.
- Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага. Мінск. 2006. 357 с.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Савік Л. С. Сямёнава Ала. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 476—477.
- Козіч В. І. Сямёнава Ала. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск 1995. С. 477.