Перайсьці да зьместу

Жырандоля (альманах)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Жырандоля»
Тэматыка літаратурны альманах Берасьцейскага абласнога аддзяленьня СБП
Пэрыядычнасьць раз на год
Краіна Беларусь
Адрас Берасьце
Заснавальнік Берасьцейскага абласнога аддзяленьня СБП
Выдавец Берасьцейскага абласнога аддзяленьня СБП
Галоўны рэдактар Лявон Валасюк
Дата заснаваньня 2008
Мова беларуская

«Жырандо́ля» — літаратурны альманах Берасьцейскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Выдаецца з 2008 году. Рэдактар выданьня — пісьменьнік Лявон Валасюк.

Арганізатарам, укладальнікам і рэдактарам альманаху была Ніна Мацяш. Дзякуючы яе арганізатарскім здольнасьцям такое выданьне стала магчымым. Пасьля сьмерці пісьменьніцы давяршаць яе работу над другім нумарам пачаў Алесь Паплаўскі.

Да 2020 году выйшла 10 нумароў альманаху. У альманаху друкуюцца як літаратары Берасьцейшчыны, так і пераклады, і пісьменьнікі блізкага замежжа.

„Жырандоля“ — першы зь пяці літаратурных штогадовікаў, створаных сябрамі ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў», каб ажывіць літаратурнае жыцьцё ў рэгіёнах Беларусі. Цяпер у Магілёве выходзіць альманах «Брама», у Віцебску ― «Ратуша», у Горадні ― «Новы замак», у Гомлі ― «Палац»[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]