Вышэйшая школа (выдавецтва)
Тып | унітарнае прадпрыемства |
---|---|
Заснаваная | 1961 |
Заснавальнікі | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Цэнтральны раён, прасп. Пераможцаў, д. 11[1] |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Нячай, Юлія Місюль |
Галіна | Выдавецкая |
Прадукцыя | Кнігі |
«Вышэ́йшая шко́ла» — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва Беларусі, заснаванае ў 1961 годзе ў Менску на падставе выдавецтва БДУ і рэдакцыйна-выдавецкага аддзелу.
Да 1963 году называлася Выдавецтвам вышэйшай, сярэдняй спэцыяльнай і прафэсыйнай адукацыі БССР.
Выдае падручнікі, навуковыя дапаможнікі і навучальна-мэтадычную літаратуру для ВНУ, сярэдніх спэцыяльных навучальных устаноў сыстэмы прафэсійна-тэхнічнай адукацыі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, даведнікі, слоўнікі, міжведамасныя навуковыя і навукова-тэхнічныя зборнікі, кнігі па гісторыі Беларусі, тапаніміцы, гісторыі беларускай культуры, фальклоры і інш.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2011 годзе выдалі кнігу «Фізыка ядзеных рэактараў», пасьля чаго пра АЭС выпусьцілі яшчэ звыш 40 кніг. У 2020 годзе «Вышэйшая школа» выдавала па 6—7 кніг штомесяц. На люты 2021 году ў выдавецтве налічвалася 36 супрацоўнікаў. Кіраўніком прадпрыемства быў Аляксандар Нячай[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пра выдавецтва(рас.) // «Вышэйшая школа», 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.
- ^ «Вышэйшая школа» выпусьціла больш за 40 дапаможнікаў па падрыхтоўцы кадраў для БелАЭС // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 лютага 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 — С. «Вышэйшая школа».
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Каталёг выданьняў(рас.) // «Вышэйшая школа», 2021 г. Праверана 2 сакавіка 2021 г.