Перайсьці да зьместу

Сьвятлана Нартава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятлана Нартава
Дата нараджэньня 4 верасьня 1932(1932-09-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 сьнежня 2008(2008-12-12) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Плынь габэлен, мазаіка, вітраж, кераміка
Пад уплывам Гаўрылы Вашчанкі, Уладзімера Стальмашонка

Сьвятла́на Іва́наўна На́ртава (нар. 4 верасьня 1932, Бабруйск — 12 сьнежня 2008, Менск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 1960 г. закончыла Менскую мастацкую вучэльню й у 1966 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1] . Вучылася ў Гаўрылы Вашчанкі, Уладзімера Стальмашонка. Выкладала ў Менскай мастацкай вучэльні (1961—1966). Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1970 г.[2] Працавала ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: габэлен, мазаіка, кераміка, вітраж, кніжная графіка і інш.

Асноўныя творы: вітражы ў гатэлі ў Берасьці; мазаіка «Таямніцы акіяна» у басэйне «Вясёлка»; вітражы «Сувязь часу» для міжгародняй тэлефоннай станцыі; зграфіта ў кінатэатры «Электрон»; габэлен «Вечна жывым прысьвячаецца» у Палацы спорту вытворчага аб’яднаньня «Гарызонт» (усе ў Менску), міні-габэлены (аўтарская тэхніка з натуральнага шоўку) — «Месячнае сьвятло», «Жнівеньскае», «Роздум глыбіні», «Імгненьне цішыні», «Вясёлка сфэр», «Інтэрпрэтацыя жаху 1986 года», «Эстафэта» (усе ў сааўтарстве з А. Філімонавым). Ілюстравала кнігі Ларысы Геніюш[3], Ніны Мацяш[4], Марка Смагаровіча[5] і інш.[6][7] Жыла ў Менску.

Удзельніца мастацкіх выстаў з 1960. Працы знаходзяцца ў музэі сучаснага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага Саюзу Мастакоў.

  1. ^ Каляда А. А. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1949–2004). — Менск: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, 2005. — 591 с. — (Да 60-годдзя Бел. дзярж. акад. мастацтваў). — 1000 ас. — ISBN 985-6708-11-7
  2. ^ Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Менск: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 385. — 664 с. — 3000 ас. — ISBN 985-6427-09-6
  3. ^ Ларыса Геніюш. Казкі для Міхаські / мастак Сьвятлана Нартава. — Менск: Беларусь, 1972. — 30 с. — 50 000 ас.
  4. ^ Ніна Мацяш. Два браты і сякера: паводле беларускай народнай казкі / мастак Сьвятлана Нартава. — Менск: Мастацкая літаратура, 1975. — 16 с. — (для дашкольнага ўзросту). — 70 000 ас.
  5. ^ Марк Смагаровіч. Жураўліная труба: паэзія, для малодшага ўзросту. Зьмест: вершы; паэмы: Хатка наводшыбе; Мацнейшыя за сталь / мастак Сьвятлана Нартава. — Менск: Беларусь, 1968. — 31 с. — 8000 ас.
  6. ^ Вясновыя тэлеграмы. Для дзяцей малод.шк.узросту / мастак Сьвятлана Нартава. — Менск: Мастацкая літаратура, 1976. — 30 с. — 6200 ас.
  7. ^ Лятучае дрэва: Казкі / пераклад з украінскай А. Чаркасава; мастак Сьвятлана Нартава. — Менск: Мастацкая літаратура, 1972. — 142 с. — 20 000 ас.
  • Нартава Святлана Іванаўна. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3: Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 9500 ас. С. 43.
  • Родам з Бабруйска. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бабруйска. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — 765 с. ISBN 5-339-00941-6. — С. 724.
  • Строгіна, С. Нартава Святлана Іванаўна. — Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў. — Менск: Белпринт, 2009. — С. 120—121. — 239 с. — 800 ас. — ISBN 978-985-459-139-1
  • Художники Советской Белоруссии. Союз художников БССР / редакционная коллегия: Версоцкий В. И.; Гончаров Н. И.; Гутиев Н. Т.; Давидович И. А.; Кашкуревич А. М.. — Менск: Беларусь, 1976. — С. 249. — 400 с. — 18 000 ас.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]