Рыгор Семашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Семашкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 верасьня 1945
в. Дамашы, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць
Памёр 11 чэрвеня 1982
Менск
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, пісьменьнік, паэт
Мова беларуская
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семашкевіч.

Рыгор Міхайлавіч Семашкевіч (12 верасьня 1945, в. Дамашы, Маладэчанскі раён, Менская вобласьць — 11 чэрвеня 1982, Менск) — беларускі паэт, празаік, літаратуразнавец і крытык. Кандыдат філялягічных навук (1970), дацэнт (1980).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і МІхаіла Піліпавіча і Алена Дзьмітрыеўны. У 1961 годзе скончыў Лебедзеўскую сярэднюю школу. У 1966 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. У 19661967 працаваў дырэктарам Малінаўскай васьмігадовай школы Смаргонскага раёна. У 19671969 — асьпірант катэдры беларускай літаратуры БДУ, дзе з 1970 году працаваў выкладчыкам, з 1976 году — старэйшым выкладчыкам, дацэнтам.

Сябар Саюза пісьменьнікаў БССР з 1969 году. Памёр 11 чэрвеня 1982 году. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя вершы Р. Семашкевіча зьявіліся ў друку ў 1961 годзе, калі ён быў вучнем 10 клясы. Яго творы друкаваліся ў зборніку «Дзень паэзіі», часопісах «Маладосьць», «Полымя» і іншых пэрыядычных выданьнях.

Аўтар зборнікаў вершаў «Лесьнічоўка» (1968), «Субота» (1973), аповесьці «Бацька ў калаўроце» (1976), кнігі «Лічыла дні зязюля» (вершы, аповесьці, эсэ, 1987).

Напісаў літаратуразнаўчыя працы «Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (1968) і «Беларускі літаратурна-грамадзкі рух у Пецярбурзе» (1971), кнігу «Выпрабаванне любоўю» (эсэ, артыкулы, 1982).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Семашкевіч Рыгор // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 284—285. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Семашкевіч Рыгор / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]