Перайсьці да зьместу

Віторыя Гімарайнш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віторыя Гімарайнш
Поўная назва Vitória Sport Club
Заснаваны 1922
Горад Гімарайнш, Партугалія
Стадыён Эштадыю Афонсу Энрыкеш
Умяшчальнасьць: 30 165
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2024—2025 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vitoriasc.pt (парт.)

«Віторыя» (па-партугальску: Vitória) — партугальскі футбольны клюб з гораду Гімарайншу. Заснаваны ў 1922 годзе. Уладальнік Кубка Партугаліі (2013).

«Віторыя» была сфармаваная ў 1922 годзе. Ягоная назва, як мяркуецца, ёсьць данінай павагі да сэтубалькай «Віторыі», якая ў тыя часы былі вялікай сілай. Ад пачатку гімарайншцы бралі ўдзел у чэмпіянаце, які ладзілася асацыяцыяй футболу Брагі. У 1941 годзе «Віторыя» далучылася да Прымэйры, а ў сваім дэбюце ў розыгрышы Кубка Партугаліі 1941—1942 гадоў насуперак усім меркаваньнем дружына з Гімарайншу дасягнула фіналу, дзе, аднак, зьведаў паразу ад «Бэленэнсіш» зь лікам 2:0. У паўфінале «Віторыя» выбіла з турніру папярэдняга ўдадальніка кубка лісабонскі «Спортынг».

10 сакавіка 1980 году прэзыдэнтам клюбу быў абраны бізнэсовец Антонію Пімэнта Машаду, зь імём якога зьвязаныя вялікія посьпехі клюбу. Прэзыдэнт заўсёды актыўна браў удзел у кіраваньні футбольнымі камандамі, чым часам выклікаў незадаволенасьць трэнэраў. Найлепшы час прыпаў на сканчэньне 1980-х гадоў, калі «Віторыя» брала ўдзел у Кубку УЭФА 1986—1987 гадоў. Партугальцы тады здолелі пераадужыць чэхаславацую «Спарту», гішпанскае «Атлетыка» і нідэрляндзкі «Гронінген». Спыніць каманду здолелі толькі гульцы мёнхэнглядбаскай «Барусіі». У 1990-я гады клюб прыдбаў уласны спартовы комплекс, дзякуючы якому дружына атрымала выдатныя ўмовамі дзеля трэнаваньняў. У гэтыя час гімарайншцы стала бралі ўдзел у розыгрышах эўракубкаў.

Заўзятары «Віторыі» на матчы эўракубкаў у 2017 годзе.

У пачатку 2000-х гадоў «Віторыя» прайшла ў заняпад і змагалася за выжываньне у элітным дывізіёне. Той час адзначаны судом над Машаду, якога абвінавацілі ў крадзяжы. У лютым 2008 году ён быў асуджаны на чатыры гады і тры месяцы пазбаўленьня волі[2], але праз год яго вызвалілі з-пад варты і замест гэтага прызначылі сплаціць штраф у памеры 4 тысяч эўра за фальсыфікацыю дакумэнту[3].

Не зважаючы на тое, што клюб у сэзоне 2004—2005 гадоў фінішаваў на пятым месцы ў лізе і, такім чынам, кваліфікаваўся ў Кубак УЭФА, у наступным сэзоне «Віаторыя» страціла сваё месцы ў эліце, заняўшы перадапошняе 17 месца[4]. Тым ня менш, у тым няўдалым годзе каманда з Гімарайншу дасягнула паўфіналу Кубка Партугаліі, выбіўшы «Бэнфіку» ў чвэрцьфінале. Клюб таксама ня здолеў прасунуцца далей за групавы этап Кубка УЭФА.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Мага Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Партугаліі Аб Мігел Нобрэга Edit this on Wikidata 2000
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Оскар Рывас Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Сэрбіі ПА Матыя Мітравіч Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Партугаліі Нап Нэлсан Алівэйра 1991
11 Сьцяг Бразыліі Нап Густаву Сылва Edit this on Wikidata 1999
13 Сьцяг Партугаліі Аб Жуан Мэндыш Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Партугаліі Нап Радрыгу Дуарці Edit this on Wikidata 2006
16 Сьцяг Анголы ПА Бэні Edit this on Wikidata 2002
17 Сьцяг Украіны Аб Арэст Лебядзенка Edit this on Wikidata 1998
18 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Тэлму Арканжу Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Францыі Нап Умар Камара Edit this on Wikidata 2007
20 Сьцяг Партугаліі ПА Саму Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Ванду Фэлікс Edit this on Wikidata 2002
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Фабіё Блянка Edit this on Wikidata 2004
25 Сьцяг Калюмбіі Бр Хуан Дыега Кастыльлё Edit this on Wikidata 2003
26 Сьцяг Уругваю Аб Радрыга Абаскаль Edit this on Wikidata 1994
27 Сьцяг Бразыліі Бр Шарлес Сылва Edit this on Wikidata 1994
28 Сьцяг Бразыліі Аб Т’ягу Баліейру 2003
30 Сьцяг Партугаліі ПА Гансалу Нагейра Edit this on Wikidata 2003
77 Сьцяг Партугаліі ПА Нуну Сантуш Edit this on Wikidata 1999
88 Сьцяг Партугаліі ПА Мігел Нагейра 2005
90 Сьцяг Сэнэгалу Нап Аліюн Ндой Edit this on Wikidata 2001
91 Сьцяг Партугаліі Бр Гі 2006
Сьцяг Румыніі Аб Тоні Страта Edit this on Wikidata 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]