Перайсьці да зьместу

Коньяспор Конья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Коньяспор
Заснаваны 22 чэрвеня 1922
Горад Конья, Турэччына
Стадыён Бююкшэхір
Умяшчальнасьць: 42 276
Прэзыдэнт Фатых Эзгёкчэн[d] і Эмэр Каркмаз[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2025—2026 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
konyaspor.org.tr (тур.)

«Коньяспор» (па-турэцку: Konyaspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Коньі. Заснаваны ў 1922 годзе з назваў «Генчлербірлігі». Уладальнік Кубка Турэччыны (2017). Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць зялёны і белы.

Клюб быў заснаваны 22 чэрвеня 1922 году з назовам «Генчлербірлігі». У якасьці чэмпіёнаў рэгіянальнай футбольнай лігі Коньі клюб браў удзел у першым турэцкім нацыянальным чэмпіянаце ў 1924 годзе[2]. У 1965 годзе клюб аб’яднаўся з камандамі «Мэрамспору», «Сэльчукспору» і «Чымэнтаспору» і абраў новую назву — «Коньяспор». Новымі колерамі клюбу сталі чорны і белы. Урэшце, у 1981 годзе клюб чакала яшчэ адное ўз’яднаньне, то бок «Коньяспор» аб’ядналася з камандай «Конья Ідман Юрду», пераняўшы зялёна-белыя колеры дружыны. Па аб’яднаньні свой першы сэзон у 1981 годзе каманда правяла ў Другой лізе. Заўзятары мусілі чакаць на павышэньне ў клясе, якое, нарэшце, адбылося ў 1988 годзе, пасьля таго як каманда здабыла перамогу ў другім дывізіёне.

За часам сэзону 1988—1989 гадоў «Коньяспор» дакрочыў да паўфіналу Кубка Турэччыны, але былі выбіты адтуль будучым пераможцам турніру «Бэшыкташам». Пасьля некалькіх гадоў у найвышэйшым дывізіёне клюб у сэзоне 1992—1993 гадоў спыніўся на апошнім 16 месцы і быў вымушаны апусьціцца ў Другую лігу. Да вяртаньня «Коньяспору» прайшло шмат часу, і толькі праз 10 гадоў каманда вярнулася ў Супэрлігу (як на той час пачала звацца Першая ліга). У тым жа сэзоне 2003—2004 гадоў гульца з Коньі дасягнуў чвэрцьфіналу кубка краіны, але тамака быў выгуляны «Трабзанспорам» зь лікам 2:1 у дадатковы час. У 2004—2005 гадах каманду зноў дакрочыла да чвэрцьфіналу айчыннага кубка, нават выбіўшы з розыгрышу «Бэшыкташ». Аднак, прасунуцца далей клюб ня здолеў, бо ня даў рады ў матчы супраць «Дэнізьліспору», прагуляўшы зь лікам 5:4 паводле сэрыі пэнальці.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Дэніз Эрташ Edit this on Wikidata 2005
2 Сьцяг Турэччыны Аб Ахмэт Агуз Edit this on Wikidata 1993
3 Сьцяг Турэччыны Аб Арыф Башлук Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Турэччыны Аб Адыл Дэмірбаг Edit this on Wikidata (капітан) 1997
5 Сьцяг Турэччыны Аб Угурджан Язгылы Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Партугаліі ПА Дыёгу Гансалвіш Edit this on Wikidata 1997
8 Сьцяг Сэрбіі ПА Марка Еўтавіч Edit this on Wikidata 1993
9 Сьцяг Турэччыны Нап Дэніз Туруч Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Паўночнай Македоніі ПА Эніс Бардзі Edit this on Wikidata 1995
11 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Джэксан Мюлека Edit this on Wikidata 1999
13 Сьцяг Турэччыны Бр Бахадыр Гюнгерду Edit this on Wikidata 1996
15 Сьцяг Нігерыі Аб Чыдозі Авазым Edit this on Wikidata 1997
16 Сьцяг Турэччыны Аб Ата Янык Edit this on Wikidata 2009
17 Сьцяг Рэспублікі Конга Аб Яан Андзуана Edit this on Wikidata 1996
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Гамбіі Нап Эбрыма Колі Edit this on Wikidata (ар. Янг Бойз) 2000
22 Сьцяг Турэччыны Аб Раян Банія Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Аўстрыі ПА Муджахіт Ібрахімаглу Edit this on Wikidata 2005
25 Сьцяг Турэччыны ПА Эмэр Чабаноглу Edit this on Wikidata 2007
26 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Арцюр Масюакю Edit this on Wikidata 1993
29 Сьцяг Турэччыны Бр Эгемэн Айдын Edit this on Wikidata 2007
41 Сьцяг Бразыліі Аб Да Мата Edit this on Wikidata 2006
42 Сьцяг Эгіпту Нап Мастафа Магамэд Edit this on Wikidata 1997
45 Сьцяг Турэччыны Нап Эмір Барс Edit this on Wikidata 2005
65 Сьцяг Турэччыны Бр Эмір Гюндагду 2009
66 Сьцяг Вугоршчыны ПА Раймунд Тот Edit this on Wikidata 2004
77 Сьцяг Турэччыны ПА Мэліх Ібрахімаглу Edit this on Wikidata 2000
91 Сьцяг Францыі Нап Жан-Люк Дампэ Edit this on Wikidata 1995
94 Сьцяг Турэччыны Нап Эніс Дэстан Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]