Пасуш дзі Фэрэйра (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пасуш дзі Фэрэйра
F.C. Paços de Ferreira.png
Поўная назва Futebol Clube
Paços de Ferreira
Заснаваны 1950
Горад Пасуш дзі Фэрэйра, Партугалія
Стадыён Мата Рэал
Умяшчальнасьць: 5255
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прымэйра-Ліга
 · 2021—2022 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
fcpf.pt(парт.)

«Пасуш дзі Фэрэйра» (па-партугальску: F.C. Paços de Ferreira) ― партугальскі футбольны клюб, які грунтуецца ў горадзе Пасуш дзі Фэрэйра, акруга Порту. Клюб быў заснаваны ў 1950 годзе, у цяперашні час гуляе ў першым дывізіёне партугальскага чэмпіянату, праводзячы хатнія гульні на стадыёне «Мата Рэал», які здольны зьмясьціць 5172 чалавекі. Гэты стадыён «Пасуш дзі Фэрэйра» выкарыстоўвае з 1973 году. Клюбнымі колерамі зьяўляюцца жоўты й зялёны.

«Пасуш дзі Фэрэйра» атрымлівала перамогу ў другім дывізіёне тры разы, а дзякуючы добраму выступу ў сэзоне 2006―2007 гадоў, на настпуны год каманда кваліфікавалася ў розыгрыш Кубка УЭФА. У сэзоне 2012―2013 гадоў клюб заняў выніковае трэцяе месца й атрымаў магчымасьць удзелу ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў 2013―2014 гадоў упершыню ў сваёй гісторыі. «Пасуш дзі Фэрэйра» мае традыцыю гуляць супраць гішпанскай «Сэльты» перад пачаткам кожнага сэзону.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя клюбу ўзыходзіць да 1930 году, калі ён меў назоў «Спартовы клюб Пасэнсі» (парт. Sport Club Pacense)[1]. Клюб гуляў два дзесяцігодзьдзі на аматарскім узроўні, пакуль не заявіўся ў ніжэйшы дывізіён чэмпіянату Партугаліі ў 1950-х гадох пад назвай «Васка да Гама», у гонар аднайменнага бразыльскага клюбу. Аднак празь нейкі час клюб зьмяніўсвае колеры й назву, стаўшы «Пасуш дзі Фэрэйра».

Пад новай назвай клюб упершыню згуляў 19 лістапада 1950 году супраць клюбу «Лаўзада», перамогшы зь лікам 2:1. Першы гол у гісторыі клюбу забіў Агустыньню Алвэш. Клюб выступаў у трэцяй рэгіянальнай лізе Партугаліі да сэзону 1956―1957 гадоў, дзе яны сталі чэмпіёнамі. Клюбная эмблема была зроблена ў сэзоне 1961―1962 гадоў і выкарыстоўваецца да гэтага часу.

Потым клюб вылецеў зь лігі, але затым вярнуўся ў яе, на радасьць сваіх прыхільнікаў, якія 17 чэрвеня 1973 году выйшлі на вуліцу пасьля заключнай гульні супраць клюбу «Пэразыньню», якую клюб давёў да перамогі зь лікам 3:0. Праз год, 14 чэрвеня 1974 году, клюб атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне пасьля перамогі над «Эштрэлай». Героем той гульні быў бамбардзір Маскарэньняш.

Пасьля выхаду ў Супэрлігу ў 1990-х гадох і вылету зь яе ў сэзоне 2003―2004 гадоў, клюб заняў шостае месца ў сэзоне 2006―2007 гадоў, такім чынам, атрымаўшы правы на ўдзел у кваліфікацыі Кубка УЭФА. На чале той каманды стаяў трэнэр Жузэ Мота, які дамогся ў тым сэзоне ўражлівай перамозе над «Спортынгам» і нічыйнымі вынікамі з «Бэнфікай» і «Порту». Аднак у дэбютным сэзоне эўракубкаў клюб выляцеў у першым жа раўндзе, атрымаўшы паразу ад нідэрляндзкага АЗ зь лікам 0:1 паводле сумы абедзьвюх сустрэч.

У сэзоне 2012―2013 гадоў клюб кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў упершыню ў сваёй гісторыі, пасьля дасягненьня трэцяга месца ў лізе, апярэдзіўшы ў табліцы клюб «Брага». Гэты сэзон зьяўляецца самым пасьпяховым у гісторыі клюбу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]