Перайсьці да зьместу

Навазыбкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навазыбкаў
лац. Navazybkaŭ
Возера Карна
Возера Карна
Герб Навазыбкава Сьцяг Навазыбкава
Першыя згадкі: 1701
Горад з: 1809
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская
Раён: Навазыбкаўскі
Плошча: 31,4 км²
Вышыня: 160 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 41 932 чал.
шчыльнасьць: 1335,41 чал./км²
Тэлефонны код: 48343
Паштовы індэкс: 243020
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 31°56′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 31.93333° у. д. / 52.53333; 31.93333Каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 31°56′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 31.93333° у. д. / 52.53333; 31.93333
Навазыбкаў на мапе Расеі
Навазыбкаў
Навазыбкаў
Навазыбкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zibkoe.ru/

Навазы́бкаўместа ў Расеі, на рацэ Карне. Адміністрацыйны цэнтар Навазыбкаўскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 40 632 чалавекі. Знаходзіцца за 207 км на паўднёвы захад ад Бранску.

Навазыбкаў — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Існуе меркаваньне, што слабада Зыбкая, або Зыпкаў, існавала ўжо ў 1686 годзе. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра яе зьмяшчаецца ўва ўнівэрсале палкоўніка Старадубскага палку Міхала Міклашэўскага і датуецца 12 верасьня 1701 году. Асноўную частку першапасяленцаў слабады складалі стараверы, уцекачы з цэнтральных рэгіёнаў Расеі, што ратаваліся ад перасьледу ўладаў. За практычна ўсю гісторыю места стараверы гралі значную ролю ў жыцьці і разьвіцьці Навазыбкава і складалі прыкметную дзель ягонага насельніцтва. Асноўнай дзейнасьцю слабадзянаў у XVII — першай палове XVIII стагодзьдзяў была перапрацоўка прадуктаў сельскай гаспадаркі (вытворчасьць пяньковых лінаў, канаплянага масла, мылаварэньне, выраб скураў), дробнарамесная вытворчасьць (драўляныя абцугі, санкі, дугі), а таксама гандаль.

Управа Навазыбкаўскага пад’язнога шляху, да 1918 г.

30 студзеня 1809 году Навазыбкаў атрымаў статус павятовага места, што дало прыкметны штуршок да яго далейшага разьвіцьця, як у пляне станаўленьня прамысловай вытворчасьці, так і ў пашырэньні гандлю. 1 красавіка 1858 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі залаты слуп у суправаджэньні чатырох залатых манэт»[1]. На 1895 год у Навазыбкаве было 119 мураваных і 1692 драўляныя будынкі, працавалі 165 крамаў, 9 гатэляў і 30 заводаў, штогод праводзілася 4 кірмашы.

Мовазнаўца Антон Палявы засьведчыў наступную інфармацыю пра жыхароў Навазыбкаўскага павету[2][3][4]:

« «Калі б вы папыталіся ў селака Навазыбкаўскага павету, прыкладам, гэтак: „Хто вы такія? да якое нацыі належыце?“ — то пачулі б такі адказ: „Хто мы?! Мы руськія“ [г.зн. праваслаўныя — заўвага Яна Станкевіча]. Калі вы далей папытаецеся: „Якія „руськія“? — велікарусы, ці што?“ дык узноў пачуеце адказ: „Ды не, якія мы там велікарусы? Не, мы не маскалі“. „Ды хто ж вы тады, украінцы?“ „Не, і не ўкраінцы!“ „Ды хто ж, наапошку: не маскалі, не ўкраінцы, а хто ж?“ І вось… скажуць вам: „Мы літва, ліцьвіны“» »
Агульны выгляд, 1918 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Навазыбкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну[5] (паводле іншых зьвестак[6], Навазыбкаў не ўваходзіў у склад БССР). Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні (з 1926 году ў Бранскай губэрні, з 1929 году ў Заходняй вобласьці, у 1938—1944 гадох у Арлоўскай вобласьці).

26 красавіка 1986 году ў выніку катастрофы на ЧАЭС Навазыбкаў апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджваньня з радыяцыяй звыш 17 кюры на км². Да нашага часу захаваліся тутэйшыя гаворкі беларускае — у выглядзе трасянкі і асобных уласьцівасьцяў беларускага акцэнту: дзеканьня, цеканьня, цьвёрдых «р» і «ч», гука «ў» пасьля галосных замест «в».

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 8602 чал.[7]; 1895 год — 14 936 чал. (7321 муж. і 7615 жан.)[8]
  • XIX стагодзьдзе: 1939 год — 24,5 тыс. чал.; 1959 год — 25,9 тыс. чал.; 1974 год — 39 тыс. чал.[9]; 1992 год — 42,4 тыс. чал.[10]; 1998 год — 43,3 тыс. чал.[11]
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 42,7 тыс. чал.; 2008 год — 42 178 чал.; 2016 год — 40 632 чал.
Гімназія, да 1918 г.

У сыстэме адукацыі места функцыянуюць 13 дашкольных адукацыйных установаў, 9 агульнаадукацыйных школаў, 2 установы пачатковай прафэсійнай адукацыі, 3 установы сярэдняй прафэсійнай адукацыі, 1 установа вышэйшай прафэсійнай адукацыі (філія Бранскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя акадэміка І. Пятроўскага, адкрылася ў 1995 годзе), а таксама некалькі ўстановаў для дзяцей з адмысловымі запатрабаваньнямі, улучна з карэкцыйнай школаю-інтэрнатам.

Прадпрыемствы станкабудаўнічай і інструмэнтальнай прамысловасьці.

  • ААТ «Навазыбкаўскі станкабудаўнічы завод»
  • ААТ «Навазыбкаўская кравецкая фабрыка»
  • ААТ «Навазыбкаўская кравецка-трыкатажная фабрыка імя 8 сакавіка»

Па Навазыбкаву курсуюць аўтобусы па 7 маршрутах. Прымескі рух арганізаваны па 25 маршрутах. Дзее рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь местамі Бранск, Гомель.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дом Амбросімавых
  • Банк (1902)
  • Вучэльня сельскагаспадарчая тэхнічная (1887—1889)
  • Гімназія жаночая (1883)
  • Жылы дом (канец XIX ст.)
  • Камяніца купца Пэўзнэра (1884)
  • Камяніца мяшчаніна Пешахонава (1882)
  • Камяніца, былых уласьнікаў запалкавай фабрыкі, Воўкавых (1904)
  • Камяніца гандляроў братоў Абросімавых (1896)
  • Хата пасяленцаў-старавераў (пачатак XVIII ст.)
  • Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (да 1871)
  • Царква Раства Багародзіцы ў Людкаве (1754)
  • Царква саборная Сьвятога Міхала Арханёла (1867—1898)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1782)
  • Царква Сьвятога Спаса (1789—1795)
  • Царква Сьвятога Спаса (1911—1914; стараверская)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Раства Хрыстова (да 1818)

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • у 1926—1927 гадох у Навазыбкаве адбываў армейскую службу беларускі паэт і перакладчык Уладзімер Хадыка
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 203.
  2. ^ Полевой А. О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии. — Менск, 1926. С. 3—4.
  3. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. — New Jersey, 1978. С. 36.
  4. ^ Гісторыя філасофскай і грамадска-​палітычнай думкі Беларусі. Т. 1. — Менск: «Беларуская навука», 2008. С. 84.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002. С. 194.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  7. ^ Krzywicki J. Nowozybkow // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 292.
  8. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  9. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. ^ Энциклопедический словарь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]