Вялікабрытанія (каралеўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юніён Джэк (1606—1800)

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворанае ў 1707 годзе шляхам узьяднаньня каралеўстваў Ангельшчына і Шатляндыя (Акт аб уніі 1707 году). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парлямэнту і сумеснага ўраду ў горадзе Ўэстмінстэр. Шатляндыя і Ангельшчына былі зьвязаныя паміж сабой пэрсанальнай уніяй пачынаючы ўжо з 1603 году.

У 1707 годзе на зьмену ангельскай і шатляндзкай манархіям прыйшла «брытанская манархія». Парлямэнт Ангельшчыны быў пашыраны да парлямэнту Вялікабрытаніі, а шатляндзкі парлямэнт быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзьве краіны атрымалі месцы ў Палаце грамадаў і ў Палаце лордаў. Але Шатляндыя ня мела магчымасьці дэлегаваць такую колькасьць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасьці насельніцтваў краін, адсылаючы некалькі меншую колькасьць парлямэнтарыяў. Шатляндыя мела права адпраўляць у Лёндан усяго толькі 45 дэпутатаў парлямэнту і 16 пэраў.

Шатляндзкі парлямэнт быў адноўлены 1 ліпеня 1999 году пасьля таго, як насельніцтва Шатляндыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэфэрэндуме 11 верасьня 1997 году.

На зьмену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]