Перайсьці да зьместу

Нятупа (прыток Росі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Нятупа»)
Рака
Нятупа
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мсьцібава
Вусьце Рось
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Ваўкавыскі раён
Даўжыня 11 км

Нятупа, Гнезна — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Росі (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 11 км[1]. Плошча вадазбору 285 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.

На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Мсьцібаў і Гнезна.

Пачынаецца пры сутоках рэк Навумцы і Пікарцу каля вёскі Мсьцібава, упадае ў Рось на паўночны ўсход ад вёскі Цімахоў. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша.