Калюмны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Калюмны
Герб Калюмны
Герб Калюмны
Апісаньне
Першыя згадкі XIV ст.
Выкарыстаньне Вялікае Княства Літоўскае

Калюмны — герб, адзін зь дзяржаўных сымбаляў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няма адназначнасьці пра паходжаньне Калюмнаў. На падставе візуальнага падабенства частка гісторыкаў выводзіць іх ад знакаў Рурыкавічаў, так званых «трызубцаў»[1]. Відаць, сьпярша Калюмны былі гербавым знакам Полацкага княства, разам з далучэньнем якога яны перайшлі да Вялікага Княства Літоўскага[2][3].

Паводле пазьнейшай легенды, герб Калюмны прывёз з сабою з Рыму мітычны Палямон. За ім гэтым гербам пачаў карыстацца літоўскі княскі род, які памянёная легенда назвала нашчадкамі мітычнага князя — Палямонавічамі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак выкарыстаньня Калюмнаў ў якасьці дзяржаўнага сымбалю зьвязваюць з пэрыядам княжаньня Гедзіміна, таму гэты герб атрымаў таксама назву Слупы Гедзіміна. Калюмны ўпершыню сустракаюцца на манэтах Вялікага Княства Літоўскага па 1386—1420 гадох.

У Грунвальдзкай бітве (1410 год) з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага 10 былі з выявай Калюмнаў (паводле Яна Длугаша, такім знакам Вітаўт пазначаў коней). Дасьледнікі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь. Выкарыстаньне срэбных Калюмнаў на чырвоных сьцягах сьведчыць, што гэта былі вайсковыя і геральдычныя знакі[4].

Зьяўленьне гербу Калюмнаў на манэтах і яго выкарыстаньне поруч з Пагоняй зьвязваюць з тым, што такім чынам падкрэсьліваўся высокі статус Полацкага княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым калі Пагоня ўвасабляла Літву, то Калюмны — Русь. Аднак у такім значэньні герб Калюмны перастаў выкарыстоўвацца з згасаньнем дынастыі Ягайлавічаў. Пазьней сустракаюцца толькі адзінкавыя матэрыяльныя помнікі, дзе Калюмны — шляхецкі герб[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XV стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XVI стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XVII стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XVIII стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XIX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 38.
  2. ^ а б Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 21.
  3. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 42.
  4. ^ Шаланда А. Таямнічы свет беларускіх гербаў. — Менск, 2014. С. 67.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]