Бярозаўская раённая арганізацыя БНФ
Бярозаўская раённая арганізацыя партыі БНФ — суполка БНФ у м. Бяроза. Аб’ядноўвае прыхільнікаў незалежнасьці Беларусі.
Суполка складаецца зь сяброў грамады, рады й старшыні.
Рада
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рада выбіраецца на сходзе членаў БНФ места Бяроза. Рада пастаянны ўрад суполкі.
Старшыня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Старшыня выбіраецца зь сяброў грамады БНФ на сходзе ўсіх членаў грамады. Старшыня мае права:
- прадстаўляць суполку ў судах і дзяржаўных службах
- заключаць, зьмяняць і адмяняць дагаворы ад імя суполкі.
Старшыня суполкі: Сяржук Русецкі[1].
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сяржук Русецкі (дзейны)
- Анатоль Маразюк[2]
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Суполка дзейнічае ў асноўным:
- спробы ўдзелу ў выбарах
- назіраньне за падлікам галасоў на выбарах[3][4][5][6][7][8][9]
- выступы ў СМІ[10][11][12][13][14][15][16][17][18][19][20]
Любая іншая дзейнасьць забароненая[21][22][23][24][25][26][27][28].
Скандал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2018 годзе бярозаўскі назіральнік Сяржук Русецкі і сябра камісіі Аляксандар Кенда расказалі, што ў час падліку галасоў у дзень выбараў на гэтым участку большасьць прагаласавала «супраць усіх», што было зафіксавана і ў пратаколе.
Аднак праз пэўны час пасьля выбараў стала вядома, што на гэтай безальтэрнатыўнай акрузе ўсё ж абвясьцілі дэпутатам Дзьмітрыя Гукіна.
Назіральнік зь Бярозы Сяржук Русецкі напісаў заяву ў пракуратуру, каб высьветліць, чаму так атрымалася. Яму прыйшоў адказ зь Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі, што бюлетэні яшчэ раз пералічваліся на наступны дзень пасьля выбараў, 19 лютага.
«Першамайская сельская выбарчая камісія ў прысутнасьці чальцоў Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Крагеля А.У. і Мшара В.У., намесьніка старшыні ўчастковай камісіі ўчастку для галасаваньня № 30 Быцко І.Л., правяла паўторны пералік галасоў па Кабакоўскай выбарчай акрузе № 11, пра што быў складзены акт аб правядзеньні паўторнага падліку галасоў выбарнікаў па гэтай выбарчай акрузе», — паведамляецца ў адказе з раённай выбарчай камісіі на заяву Русецкага.
У выніку другога падліку выявілася, што за кандыдата Дзьмітрыя Гукіна аддадзена 50 галасоў, а «супраць усіх» прагаласавалі 39 чалавек. У першапачатковым пратаколе гэтыя лічбы былі наадварот.
Назіральнік Сяржук Русецкі кажа, што зьдзіўлены такім паваротам, таму што і сам стаяў каля стала, дзе лічыліся галасы ў дзень выбараў:
«Камісія з 14 чалавек лічыла галасы. Потым кандыдат абскардзіў гэта, тлумачэньні ўзялі ў назіральнікаў, але чамусьці не ва ўсіх, а толькі „правільных“. Тое самае можна сказаць і пра сяброў камісіі — калі спачатку ўсе 14 лічылі, то чаму на паўторны пералік не запрасілі сябра камісіі ад БНФ Аляксандра Кенду? Вынік атрымаўся такі, які быў патрэбны райвыканкаму», — заявіў Свабодзе Сяржук Русецкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Раённыя арганізацыі БНФ рыхтуюцца да з’езду
- ↑ Менавіта тады на Сяржука Русецкага выйшаў Анатоль Маразюк, які кіраваў суполкай Беларускага Народнага Фронту ў Бярозе. Інжынер стаў па магчымасці ездзіць у Мінск на соймы, дзе пазнаёміўся з Алесям Бяляцкім. З 1998 года Сяржук Русецкі стаў сябрам «Вясны».
- ↑ У сельсавеце Бярозаўскага раёну пералічылі галасы. «Супраць усіх» не перамог
- ↑ У Бярозе назіральнікаў дапусцілі да праверкі подпісаў. Але на справе не абышлося без праблем
- ↑ У Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»
- ↑ Скандал: у Бярозаўскім раёне на выбарах у сельсавет перамог «супраць усіх»?
- ↑ Анатоля Сахарушу не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію па Пружанскай акрузе
- ↑ Анатоля Сахарушу не ўключылі ў акруговую выбарчую камісію
- ↑ Ярмошына адказала назіральніку з Бярозы
- ↑ Сяржук Русецкі: Якая людзям карысць ад дэпутатаў, прызначаных уладай?/
- ↑ Праваабаронца: Міліцыя няўхільна страчвае давер у народа
- ↑ Ці кампенсуе івацэвіцкая міліцыя незаконнае ўтрыманне ў ізалятары?
- ↑ Сяржук Русецкі: Фактычна мы не ведаем, як ідзе збор подпісаў за Лукашэнку
- ↑ Сяржук Русецкі: Адраджэнне мовы – цяжкі і доўгі шлях
- ↑ Сяржук Русецкі. Рэфэрэндумы Ўладзімера Арлова
- ↑ Улады ствараюць безальтэрнатыўныя камісіі
- ↑ Лідэр Бярозаўскай суполкі БНФ Сяржук Русецкі ў камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя адзначае, што пра роўнасьць умоваў для кандыдатаў на гэтых выбарах прэзыдэнта не можа быць гаворкі
- ↑ Паўторна затрыманы Аляксандар Кабанаў
- ↑ За што ў Бярозаўскім раёне звольнілі дырэктараў чатырох школаў?
- ↑ Кіраўнік Бярозаўскай арганізацыі БНФ: “Для кандыдатаў створаныя няроўныя ўмовы для агітацыі”
- ↑ Бярозаўскі райвыканкам у чарговы раз не дазволіў пікет
- ↑ Ці будзе ў кандыдатаў больш магчымасцяў для агітацыі? Разбіраемся на прыкладзе Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны
- ↑ Дзень Волі ў Беларусі: масавыя затрыманні і судовыя працэсы
- ↑ Сяржук Русецкі: Будзем тармасіць мясцовыя бярозаўскія ўлады
- ↑ Сяржук Русецкі: Грамадскую актыўнасць у рэгіёнах згасілі судовымі пераследамі
- ↑ Сяржук Русецкі: Улады зрабілі высновы з мясцовых выбараў 2018 года | Камунікат.org
- ↑ У Бярозе сябрам БНФ нельга ўдзельнічаць у масавых мерапрыемствах
- ↑ У судзе Бярозаўскага раёну праваабаронцы ня здолелі адстаяць права на пікеты. Яны прасілі прызнаць неправамернай адмову Бярозаўскага райвыканкаму ў пікеце-салідарнасьці з палітвязьнямі 4 жніўня, а таксама парушэньне райвыканкамам тэрмінаў, прадугледжаных законам для адказу на заяўку.