Зьміцер Салошкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьміцер Салошкін
Намесьнік старшыні партыі БНФ
30 верасьня 2017 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 ліпеня 1970 (53 гады)
Партыя: Партыя БНФ
Адукацыя: вышэйшая, пэдыятар

Зьміцер Салошкін — грамадзкі й дзяржаўны дзяяч Беларусі. Сябра й намесьнік старшыні партыі БНФ[1]. Месца нараджэньня — Беларусь, Менск. Час нараджэньня — 27 ліпеня 1970 году. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным мэдінстытуце, які скончыў у 1995 годзе па спэцыяльнасьці пэдыятрыя. З 1995 па сёньняшні дзень працуе лекарам-рэаніматолягам РНПЦ “Маці і дзіця”. У тым жа годзе стаў сябрам партыі БНФ. У 1998 годзе ўдзельнічаў у заснаваньні й дзейнасьці першай незалежнай студэнцкай арганізацыі Беларусі “З’адзіночаньне Беларускіх Студэнтаў”.

Працаваў выкладчыкам спартовай мэдыцыны ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце фізычнай культуры.

Вылучаўся кандыдатам на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе.

З 2013 году адказны сакратар Управы Сойму Партыі БНФ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]