Зьезд Партыі БНФ
(Перанакіравана з «Зьезд партыі БНФ»)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
- Асноўны артыкул: Партыя БНФ
Зьезд Партыі БНФ — часовы ўрад БНФ, які сабіраецца для рашэньня найважнейшых пытаньняў дзейнасьці й існаваньня грамады. Зьезд — найвышэйшы ўрад грамады, яго рашэньні абавязковыя для ўсіх сябраў грамады. Зьезд мае г. зв. «асабістыя» паўнамоцтвы, якія ён ня можа перадаць іншым службам грамады:
- роспуск грамады
- зьмены ў статуце грамады
- зьмены назвы грамады
- выбары старшыні грамады
- выбары сойму
Паслы зьезду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Удзел у зьезьдзе можа прыняць сябра грамады, аднак з-за вялікай колькасьці сябраў на справе такога ніколі не было. Выбары паслоў на зьезд адбываюцца на сходах суполак, як правіла ад суполкі выбіраецца адзін пасол. Усе зьезды адбываюцца ў Менску. Астанім зьездам быў 18 зьезд 30 верасьня 2017 году. На ім зацьвердзілі склад сойму[1][2][3].